Беларуская Служба

Несустраканая інсталяцыя, прысвечаная вязням Аўшвіц-Біркенау, паявілася ў Варшаве (ФОТА)

17.06.2020 11:02
Аўдыё
  • Несустраканая інсталяцыя, прысвечаная вязням Аўшвіц-Біркенау, паявілася ў Варшаве (ФОТА)
 14  1940
Выстава “14 чэрвеня 1940” Войцеха Коркуця PAP/Rafał Guz

З нядзелі ў Варшаве на вуліцы Навагродскай 27 можна глядзець інсталяцыю «14 чэрвеня 1940» Войцеха Коркуця, прысвечаную памяці вязняў першага польскага транспарту ў канцлагер Аўшвіц-Біркенау. Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня.

Выстава, прысвечаная 728 палякам, паявілася дакладна ў 80-ую гадавіну дэпартацыі першых польскіх вязняў у Аўшвіц.


Выстава “14 чэрвеня 1940” Войцеха Коркуця Выстава “14 чэрвеня 1940” Войцеха Коркуця

Аўтар працы Войцех Коркуць падкрэслівае, што ён выкарыстаў картатэку, сабраную ў Аўшвіц:

-Верагодна, аўтарамі здымкаў з’яўляецца Вільгельм Брасэ, я іх толькі паказваю ў форме, у якой гэтага, здаецца, ніхто не рабіў. На адным доўгі плакаце, які мае 20,5 метраў. Паводле мяне, гэта робіць каласальнае ўражанне. Гэта, дарэчы, бачна па рэакцыі людзей, якія праходзячы побач затрымліваюцца і глядзяць у вочы людзей, якія тады былі зняволеныя. Вельмі частка гэта вучні выпускных класаў, гарцэры. І гэта эмоцыі. Гэта аповед, чым з’яўляецца нацызм.

Мастак прызнае, што на інсталяцыі прадстаўленыя захаваныя здымкі вязняў канцлагеру:

-Значная частка не захавалася. Тыя, што захаваліся, утрымліваюць усю інфармацыю, якая была. Некаторыя здымкі цэлыя, у трайной форме: анфас, профіль і такі паўпрофіль з нейкім галаўным уборам, канцэнтрацыйным нумарам, імем і прозвішчам, узростам.

Выставу «14 чэрвеня 1940» можна глядзець бліжэйшы месяц.

ав


Выстава “14 чэрвеня 1940” Войцеха Коркуця Выстава “14 чэрвеня 1940” Войцеха Коркуця
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры