Акцыю вядзе Фонд Zaczytani.org, які сабраныя кнігі перадасць у шпіталі, дзіцячыя дамы, дамы састарэлых і падобныя ўстановы.
Акцыя традыцыйна праходзіць пад лозунгам «Аддай кнігу – ствары бібліятэку – натхні іншых!» Аддаць можна кнігі, выдадзеныя пасля 2000 году, новыя і ўжываныя, прызначаныя для дзяцей, моладзі і дарослых. Гэта не могуць быць падручнікі і энцыклапедыі.
Традыцыйна падчас Вялікага збірання кніг праходзяць тры выставы «Чытацкіх лавак» – незвычайнай гарадской мэблі ў форме адчыненых кніг. Гэтыя экспанаты спалучаюць чытацтва з мастацтвам. Кожная лаўка – гэта іншы праект, які з’яўляецца мастацкім выражэннем канкрэтнага творцы. Адныя захапляюць прастатой, іншыя жартам, іншыя маюць мноства метафар і даюць глыбокае эстэтычнае задавальненне. Каля кожнай лаўкі ёсць код QR, які дазваляе спампаваць бясплатную аўдыё-кнігу.
ав