З 29 верасня да 27 лістапада 2020 года праходзіць Месяц фатаграфіі ў Мінску 2020. Цэнтральная экспазіцыя месціцца ў двары мінскага Культ.цэнтру «Корпус», дзе ў фармаце оўпэн-эйр будуць паказаныя 8 праектаў беларускіх і замежных фатографаў. У 2020-м у якасці прадмету візуальнага аналізу абрана тэма «выжыванне», інфармуе Польскі інстытут у Мінску.
У межах праекту будзе прадстаўлена экспазіцыя «Рыф»(«Reef») выдатнай польскай фотамастачкі Аліцыі Урублеўскай.
Каралавыя рыфы – адна з самых чароўных і адначасова крохкіх прыродных з’яваў на планеце. У 2017 годзе 90% Вялікага бар’ернага рыфу вымерла. Калі мы не пачнем рабіць адпаведныя захады, рыфы рызыкуюць назаўсёды знікнуць.
Праект «Рыф» складаецца з фатаграфіяў прадметаў, цалкам створаных з аднаразовага пластыку (бутэлек, кубачкаў, саломінак, касметыкі, харчовай упакоўкі і г. д.). Усе яны аднойчы заменяць каралавыя рыфы. Калі мы не ўвядзем рэзкіх абмежаванняў у вытворчасць пластыкавых, асабліва аднаразовых, упаковак, рыфы будуць назаўсёды знішчаныя. Але ці тая гэта будучыня, якую мы хочам для сябе, планеты і нашых нашчадкаў? Задумацца над гэтым прымушаюць працы Аліцыі Урублеўскай.
ав