Сусветны дзень радыё – гэта свята, якое адзначаецца з 2012 г. па ініцыятыве Іспаніі (2010 г.), абвешчанае ЮНЕСКА на 36-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 3 лістапада 2011 г.
У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё радыёстанцыі ААН, якая была створана ў 1946 годзе.
З ініцыятывай усталяваць Дзень рады1 выступіла Academia Española de la Radio 20 верасня 2010 г. Заяўка была перададзена Генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА 26 жніўня 2011 г. [1].
Гэтым днём ЮНЕСКА хоча звярнуць увагу на важнасць радыё як сродку сувязі ў свеце як у развітых краінах, дзе радыёстанцыі выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі, так і ў краінах, якія развіваюцца, дзе радыё стымулюе развіццё грамадства.
У Беларусі стымулаў для развіцця радыёвяшчання ды журналістыкі няма цяпер. За апошнія паўгода БАЖ канстатуе ў краіне сапраўдны калапс журналістыкі. Гаворыць Вольга Хвоін.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл