У Рыме ва ўзросце 78 гадоў памерла Рафаэла Кара (Raffaella Carrà) – спявачка, актрыса, тэлевядучая і танцоўшчыца, адна з найвялікшых зорак італьянскай эстрады, пішуць на польскім партале interia.pl.
Рафаэла Кара дэбютавала на экране ва ўзросце 9 гадоў. У фільме Tormento del passato яна з'явілася пад сапраўдным імем Раффаэла Пелоні.
У 1961 годзе яна прыняла псеўданім Рафаэла Кара. 1960-ыя годы далі ёй шмат роляў на кінаэкране, яна здымалася не толькі ў Італіі, але і ў Іспаніі і Францыі. У 1965 годзе разам з Фрэнкам Сінатрам Кара знялася ў фільме «Цягнік фон Раена».
З 1970-х гг. яна пачала выступаць на тэлебачанні, спалучаючы спевы і танцы ў сваім фірмовым стылі. Тэлевыступы ў праграме «Канцанісіма» (дзе ўпершыню быў паказаны аголены жывот) выклікалі пратэсты Ватыкана і каталіцкай царквы.
Сярод самых вялікіх хітоў зоркі песні: Rumore, Tanti Auguri, A far lʼamore comincia tu (яе адзіны хіт у Вялікабрытаніі), Spera, aspetta e spera або Far lʼamore з Бобам Сінкларом. Апошняя песня зʼявілася на саўндтрэку да фільма «Вялікая прыгажосць» Паола Сарэнціна.
Рафаэла Кара ніколі не выйшла замуж, хоць у яе жыцці было каханне на бракавала. Спявачка была зацятым заўзятарам «Ювентуса», сустракалася з футбалістам гэтага клубу Джына Стачыні.
Прычынай смерці зоркі стаў рак лёгкіх – Рафаэла Кара гадамі паліла.
эж