Сучасны мікраскоп дапаможа вывучыць самую каштоўную карціну ў польскіх калекцыях - «Даму з гарнастаем» Леанарда да Вінчы. Прылада, якая дазваляе дакладна вывучыць творы мастацтва, была адпраўлена ў Студыю па захаванні жывапісу пры музеі князёў Чартарыйскіх.
Загадчык студыі жывапісу і скульптуры пры музеі князёў Чартарыйскіх Катажына Наўляковіч сказала, што мікраскоп дапаможа лепш прааналізаваць стан захаванасці карціны, што плануецца правесці ў наступным годзе:
-Мы назвалі яго Леанарда. Пры павялічэнні ў 60 разоў відаць усе пігменты. Цяпер мы без узяцца пробаў можам сказаць, якімі пігментамі памаляваная карціна. Гэта незвычайная магчымасць клапаціцца пра выключную калекцыю князёў Чартарыйскіх.
Мікраскоп быў набыты ў рамках праекта "Мінулае будучыня - рамонт і абсталяванне музея князёў Чартарыйскіх". Ён каштаваў 66 тысяч злотых. Праект прафінансаваны Міністэрствам культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту і фондамі Еўрапейскага Саюза.
ав