Прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў, што паміж Польскімі АЭС і кансорцыумам Westinghouse-Bechtel падпісана новае пагадненне аб будаўніцтве першай польскай АЭС — маставое пагадненне EDA (Engineering Development Agreement).
Дакумент быў падпісаны прадстаўнікамі абедзвюх кампаній у прысутнасці Дональда Туска і міністра энергетыкі ЗША Крыса Райта ў офісе прэм'ер-міністра.
— Магу з вялікім задавальненнем сказаць, што супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША ў галіне энергетыкі набыло новы імпульс, — сказаў Туск.
Прэм'ер-міністр заявіў, што інвестыцыя «атрымала лепшы кантракт», дадаўшы, што для паляпшэння зменены «многія ключавыя пытанні ў 16 галінах». Дзякуючы гэтаму, як ацаніў Туск, інвестыцыя стала больш надзейнай.
Падрыхтоўка Пагаднення аб распрацоўцы інжынерных праектаў (EDA) была неабходнай з-за заканчэння тэрміну дзеяння кантракту на праектныя паслугі ESC (Engineering Service Contract) паміж Польскімі АЭС і кансорцыумам Westinghouse-Bechtel у пачатку красавіка.
Польскія АЭС – гэта інвестар, які належыць дзяржаве на 100 працэнтаў, і будучы аператар першай польскай атамнай электрастанцыі, якая будзе пабудавана з выкарыстаннем тэхналогіі Westinghouse AP1000 на тэрыторыі Любятова-Капаліна ў гміне Хочэва на Памор'і.
Будаўніцтва атамнай электрастанцыі пачнецца на працягу трох гадоў, а ўвод у эксплуатацыю запланаваны на 2036 год. На яе фінансаванне ўрад выдзеліць з дзяржаўнага бюджэту больш за 60 мільярдаў злотых.
Аналітык энергетычнага сектара Войцех Якубік гаворыць, што ў Еўропе на гарызонце бачнае адраджэнне атамнай энергетыкі:
- Усё большая колькасць краін хоча мець новы атамны рэактар. Усё больш краін выступае за атамную энергетыку на еўрапейскім узроўні. Расце саюз прыхільнікаў атамнай энергетыкі – Польшчы, Францыі і іншых. Пандэмія, энергетычны крызіс, поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну паказалі, што нам патрэбныя стабільныя крыніцы энергіі, незалежныя ад выкапнёвага паліва.
ав