Калі б пачалася вайна, кожны трэці паляк (32,6%) пакінуў бы месца жыхарства, — вынікае з апытання IBRiS, праведзенага для газеты Rzeczpospolita.
Гэта крыху ніжэйшы працэнт, чым восенню 2023 года, калі выданне ўпершыню пыталася палякаў пра гэта. Тады пра эвакуацыю думалі 37,4% рэспандэнтаў, у тым ліку 11,9%, якія планавалі паехаць у іншую краіну, рэшта апытаных планавала змяніць месца жыхарства ў межах Польшчы. У цяперашні час 18,5% рэспандэнтаў заяўляюць, што ўцякуць за мяжу, а 14,1% знайшлі б прытулак у бяспечным месцы ў краіне.
Кожны чацвёрты паляк (25%) дэкларуе, што стане валанцёрам, напрыклад, у лякарні ці ў гуманітарнай арганізацыі. Тут таксама назіраецца невялікае зніжэнне — у 2023 годзе пра гэта заявілі 29% рэспандэнтаў. Толькі 10,7% дарослых палякаў добраахвотна пойдуць у войска, для параўнання, яшчэ каля дзясятка месяцаў таму так заявілі 15,7% рэспандэнтаў. 25% нічога не будуць рабіць (22% у 2023 годзе). Толькі 6,7% з палякаў не ведаюць, што будуць рабіць у выпадку пачатку вайны.
Сацыялагічнае апытанне было праведзена 17-18 красавіка на выбарцы з 1 тыс. рэспандэнтаў.
эж