Беларуская Служба

У Варшаве працягваецца Фестываль габрэйскай культуры

25.08.2021 16:33
Гэта адна з найважнейшых мастацкіх падзей года ў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/dror lahat

Амаль 200 мерапрыемстваў у сямі раёнах Варшавы – у сталіцы Польшчы працягваецца 18-ы фестываль габрэйскай культуры «Варшава Зінгера». У праграме – паказы фільмаў, спектаклі, сустрэчы з літаратурай, кулінарныя майстэрні, забавы для дзяцей і канцэрты. Гэта адна з найважнейшых мастацкіх падзей года ў Польшчы.

На фестывалі можна паслухаць, у прыватнасці, канцэрты кантарскай музыкі. Сярод музычных падзей ёсць і спектаклі, між іншым, прысвечаны памяці Бруна Шульца, а таксама канцэрты, у тым ліку класічнай музыкі. Зоркай фіналу стане Робі Лакатос з Венгрыі – віртуоз цыганскай скрыпкі, клезмер і кампазітар, які выступіць у Вялікім Тэатры – Нацыянальнай оперы Польшчы з канцэртам »Шалёная скрыпка». Джазавая частка фестывалю адкрываецца канцэртам трыа RGG з нагоды 20-годдзя мастацкай дзейнасці.

У кінаблоку гледачы могуць убачыць чатыры карціны, у тым ліку дакументальны фільм «Крафтуўна ў краіне цудаў».

Фестываль працягнецца да 29 жніўня.

PAP/нг

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры