Беларуская Служба

У пятніцу пачынаецца ХХ Фестываль тэатра Польскага радыё і Тэатра польскага тэлебачання

16.09.2021 15:21
Адметнай рысай фестывалю з'яўляецца яго ўсеагульная даступнасць – уваход на конкурсныя паказы і ўсе спадарожныя імпрэзы бясплатны.
.
.Плакат фестывалю

У пятніцу, 17 верасня, пачнецца фестываль «Два тэатры». ХХ Фестываль тэатра Польскага радыё і Тэатра польскага тэлебачання ў гэтым годзе ўпершыню пройдзе ў Замосці і завершыцца 20 верасня. «Апроч прэзентацый радыёспектакляў і тэлеперадач, арганізатары запланавалі шэраг спадарожных мерапрыемстваў», – абвяшчае дырэктар Тэатра Польскага радыё Януш Кукула:

-Мы будзем на рынку чытаць творы Тадэвуша Ружэвіча, Станіслава Лема, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Цыпрыяна Каміля Норвіда. Чытаць будуць знакамітыя акторы. Канцэрты Наталлі Сікоры і трыа Марціна Васілеўскага – таксама ў гарадской прасторы.

Фестываль «Два тэатры» вяртаецца пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй. З самага пачатку, з 2001 году, ён разглядаецца як агляд і падвядзенне вынікаў працы двух вялікіх тэатраў – Польскага тэлебачання і Польскага радыё, якія прапагандуюць аўтараў, актораў і рэжысёраў.

Адметнай рысай фестывалю з'яўляецца яго ўсеагульная даступнасць – уваход на конкурсныя паказы і ўсе спадарожныя імпрэзы бясплатны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Польскі нацыянальны фонд рыхтуе некалькі фільмаў пра гісторыю Польшчы

15.09.2021 08:09
Самым вялікім праектам з'яўляецца «Справаздача Пілецкага» аб спробах капітана перадаць у свет інфармацыю пра Галакост.