«Дзень Волі – свята свабодных беларусаў» - сустрэча з Уладзімірам Арловым ва Уроцлаве.
Больш за 70 чалавек, пераважна беларусы, якія па палітычных прычынах з'ехалі са сваёй бацькаўшчыны пасля падзеяў 2020 году, прынялі ўдзел у сустрэчы з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым.
Сустрэча прайшла ў гістарычным інстытуце Уроцлаўскага ўніверсітэту ў рамках «Мова нанова».
Падчас яе прэзентавалася двухмоўная кніга баладаў Уладзіміра Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», выдадзеная ў мінулым годзе ў Любліне выдавецтвам «Варштаты Культуры»
«Аўдыторыя была вельмі ўдзячная, шматлікая і адэкватна», – падвёў сустрэчу Уладзімір Арлоў.
– Арлоў гэта постаць, якая фарміравала, фарміруе і будзе фарміраваць беларускую культуру, – казалі ўдзельнікі сустрэчы з пісьменнікам. А таксама падкрэслівалі, што калі чалавек трапляе ў іншы народ, у яго абвастраецца нацыянальная і этнічная ідэнтыфікацыя.
Сюжэт Яраслава Іванюкаарлоў