Беларуская Служба

Фільм пра армію Андэрса, зняты ў Італіі ў 1946 годзе, ізноў у кінатэатры

26.09.2022 13:04
 З-за нязручных для Савецкай Расіі сюжэтаў ён не паказваўся публіцы 25 гадоў.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

У варшаўскім кінатэатры «Iluzjon» адбылася прэм'ера фільма «Вялікая дрога», знятага ў Італіі ў 1946 годзе польскай здымачнай групай. Белетрызаваны дакумент трапіў у Польшчу ў 1962 годзе. З-за нязручных для Савецкай Расіі сюжэтаў ён не паказваўся публіцы 25 гадоў.

Як паведаміў Польскаму радыё Міхал Пянькоўскі, фільмаграфіст з Нацыянальнага кінаархіва Інстытута аўдыёвізуальных матэрыялаў, лічбава адноўленая версія фільма блізкая да арыгіналу, а сама карціна паказвае жыццё 2-га армейскага корпуса генерала Андэрса.

- Гэтая фабула зʼяўляецца толькі прэтэкстам, каб паказаць сапраўдную гісторыю арміі генерала Андэрса. Вялікай цікавінкай зʼяўляецца тое, што там выкарыстана вялікая колькасць аўтэнтычных дакументальных кадраў рэжысёраў, якія былі абʼяднаныя вакол арміі генерала Андэрса. Тут дакументальныя кадры з СССР, праз Іран, Ірак, Эгіпет да Італіі. Гэта аўтэнтычныя кадры, якія паказваюць, у якім умовах армія генерала Андэрса знаходзілася, у якіх умовах праходзілі вайсковыя манеўры і як выглядала штодзённае жыццё.

У фільме выкарыстаны фотаздымкі, у тым ліку з бітвы пад Монтэ-Касіна, сцэны з генералам Уладзіславам Андэрсам. Акцёрскі склад, як дадае Міхал Пянькоўскі, таксама з’яўляецца багаццем карціны:

- Галоўную ролю грае Ядвіга Анджэеўска, здымаецца Рэната Багданьска, якая прыватна ў пазнейшым часе было жонкаю генерала Андэрса, а таксама іншых артыстаў, якія былі абʼяднаныя вакол 2-ага корпусу, якія паяўляюцца ў дапаможных ролях, эпізадычных. Усё гэта паказвае, на колькі багатым было культурніцкае жыццё ў арміі генерала Андэрса. Прыкладалася шмат увагі да мастацкага ўзроўню культурніцкай праграмы для вайскоўцаў і мірных жыхароў.

Сюжэт фільма паказвае лёс пары нарачоных, разлучаных вайной, ад блакады Львова ў 1939 годзе да фармавання арміі Андэрса ў СССР, праз блуканні па Іране, Іраку, Палестыне і Егіпце да італьянскай кампаніі.

Першыя поўныя паказы фільма адбыліся ў 1988–1989 гадах у Катавіцах і Уроцлаве. У красавіку 1991 г. фільм транслявала тэлебачанне, і гэта быў першы раз, калі ён быў паказаны шырокай аўдыторыі ў Польшчы.

Рэжысёрам фільма стаў Міхал Вашыньскі, у акцёрскім складзе: Ядвіга Анджэеўска, Рэната Багданьска, Альбін Асоўскі, Юзэф Вінавер, Мечыслаў Маліч, Адам Астон.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры