.
Пасля двухгадовага перапынку вяртаецца Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень».
Гэта адзіны ў Падляскім ваяводстве і адначасова найбуйнейшы ды найстарэйшы ў свеце фестываль, які прадстаўляе бардаўскую ды аўтарскую песню на беларускай мове. «Бардаўская восень» – гэта цыклічнае мерапрыемства, якое адбываецца на Падляшшы амаль 30 гадоў.
Сёлета мерапрыемства завітае ў тры падляскія мясцовасці.
28.10 – Бельск Падляскі – Бельскі Дом Культуры
29.10 – Беласток – Беластоцкі Тэатр Лялек
30.10 – Гарадок – Гмінны Цэнтр Культуры
Апроч музычнай часткі адбудуцца творчыя сустрэчы з сучаснымі беларускімі літаратарамі.
У 2022 годзе за фестываль адказвае Фундацыя Tutaka. Падрабязная праграма з'явіцца неўзабаве.
ав