Беларуская Служба

Асвечаны ў Лагеўніках Звон надзеі адправіўся ў санктуарый Божай Міласэрнасці ў Вінніцы

07.10.2022 13:30
Гэта падарунак лагеўніцкага храма змучанаму вайной гораду. 
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/momentmal

Асвечаны ў Лагеўніках Звон надзеі адправіўся ў санктуарый Божай Міласэрнасці ў Вінніцы ва Украіне. Гэта падарунак лагеўніцкага храма змучанаму вайной гораду. Тамтэйшыя вернікі дзякавалі Польшчы за дапамогу, за тое, што яна «адкрыла ім дамы».

Як паведаміла прэс-сакратар санктуарыя ў Лагеўніках Малгажата Пабіс, звон быў перададзены ў нядзелю 2 кастрычніка. У гэты дзень у парафіі Божай Міласэрнасці ў Вінніцы адзначылі 25-годдзе асвячэння касцёла.

Благаславіў звон у жніўні арцыбіскуп Кракаўскі Марэк Ендрашэўскі падчас галоўнай урачыстасці 20-годдзя даверэння свету Божай Міласэрнасці.

Касцёл у Вінніцы быў асвечаны 18 кастрычніка 1997 г. біскупам Янам Альшанскім. За некалькі месяцаў да гэтага – 7 чэрвеня 1997 г. – Ян Павел ІІ падчас свайго першага візіту ў Лагеўнікі благаславіў абраз Езуса Міласэрнага для парафіі Божай Міласэрнасці, якая там стваралася.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры