Беларуская Служба

Пад канец лістапада пройдзе Міжнародны фестываль бардаў OPPA 2022

12.10.2022 16:07
OPPA – найбуйнейшы фестываль аўтараў песень у Польшчы.
Аўдыё
  • Пад канец лістапада пройдзе Міжнародны фестываль бардаў OPPA 2022
.
..

19-27 лістапада бягучага году будзе праходзіць 39-ы Міжнародны фестываль бардаў OPPA 2022. Арганізатары запрашаюць выканаўцаў прыняць удзел у конкурснай частцы.

Міжнародны фестываль бардаў OPPA – найбуйнейшы фестываль аўтараў песень у Польшчы. Адна з яго галоўных мэт – выявіць маладыя таленты сярод усіх, хто спявае ўласныя (напісаныя і скампанаваныя) песні. Акрамя канцэртаў зорак, асноўная частка фестывалю – гэта конкурс з каштоўнымі прызамі, галоўны з якіх – узнагарода імя Ёнаша Кофты. Пераможца атрымае магчымасць запісаць, выдаць і рэкламаваць альбом. У гэтым годзе грашовая ўзнагарода складае 5 тысяч злотых.

Астатнія лаўрэаты «Залатой пяцёркі» атрымліваюць матэрыяльныя прэміі ў выглядзе электроннага абсталявання.
Паўфінал конкурсу OPPA 2022 адбудзецца 19 лістапада (субота), Вялікі фінал – 20 лістапада (нядзеля) у Цэнтры культуры Śródmieście у Варшаве, вул. Смольная, 9. Апошні тэрмін падачы заявак на Конкурс – 15 кастрычніка гэтага года.

Падрабязнасці, форму заяўкі і іншую важную інфармацыю можна знайсці на сайце www.oppa.pl.

Арганізатарам OPPA ад 1997 году зʼяўляецца Літаратурна-музычнае таварыства «Балада», а дырэктарам фестывалю – старшыня Таварыства, Пётр Бакаль. Ён яшчэ ў студэнцкія часы, у 1978 годзе выйшаў з ідэяй стварыць OPPA ды быў кіраўніком першых выпускаў фестываляў, якія адбываліся тады ў студэнцкім клюбе «Hybrydy». ЛМТ «Балада» арганізуе, між іншым: канцэрты, аўтарскія сустрэчы, конкурсы, варштаты, агляды й фестывалі, якія папулярызуюць аўтарскую песню, у шырокім яе разуменні.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры