Беларуская Служба

Абраны настаўнік года-2022 у Польшчы

13.10.2022 13:01
Упершыню тытул «Найлепшага настаўніка» атрымала супрацоўніца школьнай бібліятэкі.
 -
Івона Петшак-Плахта PAP/Paweł Supernak

У 20-ы раз прайшоў конкурс на лепшага настаўніка ў Польшчы, які арганізуе выданне «Голас настаўнікаў». Сёлета сярод ста кандыдатаў найлепшым педагогам была абраная Івона Петршак-Плахта – бібліятэкар з комплексу школ і дзіцячых садкоў у гарадку Плішчын у Люблінскім ваяводстве.
Упершыню тытул «Найлепшага настаўніка» атрымала супрацоўніца школьнай бібліятэкі. Івона Петшак-Плахта (Iwona Pietrzak-Płachta) заявіла, што хоча, каб бібліятэкі займалі важнае месца ў кожнай школе:

- Я – настаўнік-бібліятэкар. Я глыбока перакананая ва ўнікальнай ролі бібліятэкі ў школьнай структуры і хачу прасоўваць гэтую ўнікальнасць. Я ведаю, што бібліятэкі могуць быць сэрцам школы, апорай для адукацыйнай і выхаваўчай ролі ў школе.

У рамках конкурсу тытул «Настаўнік заўтрашняга дня» быў прысуджаны педагогу, які выкарыстоўвае лічбавыя кампетэнцыі ў адукацыі. Званне атрымала настаўніца пачатковай школы № 105 у Кракаве Альдона Руміньска-Шальска(Aldona Rumińska-Szalska).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Украінцы змогуць скарыстацца бясплатнымі курсамі ІТ

13.10.2022 11:31
Курсы павінны дапамагчы набыць новыя веды і знайсці працу ў сферы тэхналогій і IT.