Беларуская Служба

Лаўрэат Букераўскай прэміі: «Я спадзяюся, што ў найбліжэйшай будучыні «Сем месяцаў» будзе прачытаны ў Шры-Ланцы»

19.10.2022 13:10
Шры-Ланкійскі пісьменнік Шэхан Карунацілка атрымаў Букераўскую прэмію.
Шэхан Карунацілка PAP/EPA/TIM IRELAND

Раман Шэхана Карунацілкі «Сем месяцаў Маалі Алмейды», дзеянне якога адбываецца падчас грамадзянскай вайны ў Шры-Ланцы, атрымаў сёлетнюю Букераўскую прэмію, якая лічыцца самай прэстыжнай літаратурнай узнагародай у Вялікабрытаніі.

Кніга распавядае пра фатографа Маалу Алмейду, які прачынаецца мёртвым, не ведаючы, хто яго забіў, і мае тыдзень, каб папрасіць сяброў знайсці яго фатаграфіі і выкрыць жорсткасць вайны, якая працягваецца.

«Я спадзяюся, што ў найбліжэйшай будучыні «Сем месяцаў» будзе прачытаны ў Шры-Ланцы, дзе зразумела, што гэтыя ідэі карупцыі, расавага падбухторвання і кумаўства не спрацавалі і ніколі не спрацуюць. Я спадзяюся, што гэта прачытаюць у Шры-Ланцы, якая вучыцца на сваёй гісторыі, і «Сем месяцаў» будуць знаходзіцца ў фэнтэзійным аддзеле кнігарні побач з драконамі і аднарогамі і не будзе блытацца з рэалізмам або палітычнай сатырай», – сказаў 47-гадовы Карунацілка, атрымліваючы ўзнагароду.

Букераўская прэмія ўручаецца з 1969 года, а пісьменнікі з усяго свету могуць вылучацца з 2014 года, калі іх творы напісаны на англійскай мове і выдадзены ў Вялікабрытаніі ці Ірландыі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры