Беларуская Служба

«Задушныя песні для тых, хто не мае магілы»

02.11.2022 12:19
У былой турме на Ракавецкай у Варшаве пройдзе вечар, прысвечаны героям незалежніцкага падполля.
.
.PAP/Rafał Guz

«Задушныя песні для тых, хто не мае магілы» – пад такой назвай у Музеі выклятых жаўнераў і палітвязняў ПНР а 18-й гадзіне пачнецца вечар, прысвечаны героям незалежніцкага падполля. Канцэрт у выкананні Адама Струга.

Яраслаў Урублеўскі з Музею выклятых жаўнераў і палітвязняў ПНР расказвае, што гэта своеасаблівыя Задушкі (Дзень памяці пра ўсіх памерлых) у памяць аб нязломных жаўнерах, пахаваных у невядомых магілах:

-Многія з тых, хто загінуў на Ракавецкай пасля вайны, не мае сваіх магіл. Мы іх памятаем, ведаем іх біяграфію. Капітан Вітольд Пілецкі, генерал Аўгуст Эміль Фельдарф «Ніль», Лукаш Цяпліньскі і многія іншыя. З імі ніхто не развітаўся, ніхто не заспяваў над іх магілай. І гэта такое сімвалічнае развітанне, якое плыве з глыбіні сэрца.

Вечар будзе асабістым ушанаваннем памяці жаўнераў незалежніцкага падполля, забітых на вуліцы Ракавецкай, расстраляных тут пасля вайны стрэлам у патыліцу і таемна пахаваных у розных месцах Варшавы.

Традыцыйныя задушныя песні прагучаць у дзясятым Павільёне былой турмы. Адама Струга будзе суправаджаць Іпаліт Вазняк на ліры.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры