Беларуская Служба

З пятніцы Варшава стане сталіцай музыкі многіх культур

16.11.2022 08:11
Гэта дзякуючы 4-му Міжнароднаму фестывалю музыкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Eufonie.
.
..

Тэма сёлетняга агляду – музыка Аўстра-Венгрыі. Важнай тэмай будзе і ўкраінская культура. Запрашэнне паўдзельнічаць у фестывалі прыняў маэстра Валянцін Сільвестраў, якога многія музыказнаўцы і музычныя крытыкі лічаць найвялікшым украінскім кампазітарам.

У чацвер, 24 лістапада, у Варшаўскай філармоніі сімфанічны аркестр Польскага радыё пад кіраўніцтвам Анджэя Барэйкі выканае яго Восьмую сімфонію. Гэта будзе першае выкананне гэтага твора ў Польшчы.

На завяршэнне фестывалю 26 лістапада ў Варшаўскай філармоніі таксама адбудзецца канцэрт «Fusionfonia. Музыка ўкраінскай зямлі».

Усяго за 9 дзён фестывалю выступяць каля 600 артыстаў з дванаццаці краін, у тым ліку 5 сімфанічных аркестраў, 7 калектываў і хораў. Выступяць выдатныя кампазітары, інструменталісты, вакалісты і дырыжоры. У праграме – 13 унікальных канцэртаў, у тым ліку ажно 3 сусветныя прэм’еры твораў, замоўленых фестывалем, і 3 прэм’еры польскіх выкананняў венгерскай і ўкраінскай музыкі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры