Польская музыкантка Марыка (сапраўднае імя Марта Касакоўска (Marika – Marta Kosakowska)) нарадзілася ў снежні 1980 года ў Беластоку, а гадавалася ў горадзе Ломжа, у сям’і, якая складалася з некалькіх пакаленняў. Пазней вывучала польскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце ў Познані. Яе дэбют на сцэне адбыўся ў 2002 годзе, а ў 2004 яна выпусціла свой першы музычны альбом.
Цяпер Марыка вяртаецца да эстраднай дзейнасці, праз некалькі гадоў перапынку. Справа ў тым, што музыкантка нарадзіла блізнят у 2018 годзе, а паколькі гэта былі яе першыя дзеці, ёй вельмі цяжка было на пачатку справіцца з працай мамы, з такой двайной нагрузкай. Яна прызнаецца, што сумавала па музыцы. Дзеці – гэта было падвойнае шчасце, з якім было шмат працы, і таму яна нічога іншага не магла рабіць. На іншыя справы проста не хапала часу. Выхаванне дзяцей – гэта праца на поўную стаўку.
Цяпер сыны ўжо пайшлі ў садок, таму мама дзетак можа вярнуцца на сцэну. Яна рыхтуецца выдаць чарговы альбом. Я прапаную паслухаць кампазіцыю ў выкананні Марыкі, якая называецца «Маё сэрца». Гэта песня з першага кампакт-дыску Марыкі, які выйшаў у 2007 годзе, дарэчы, ён так і называўся – «Маё сэрца». Трэба сказаць, што першая дэкада новага стагоддзя была вельмі багатай у прафесійнай працы Марыкі. Яна, у прыватнасці, атрымала званне «Дэбют года» у 2009 годзе на Фестывалі польскай песні ў Аполі – самым прэстыжным польскім фестывалі. Праўда, пазней, паміж 2010 і 2018 гадамі, калі прыватнае жыццё выйшла на першы план, у яе таксама быў даволі інтэнсіўны перыяд у прафесійнай кар’еры – выйшлі тры новыя кружэлкі.
Марыка кажа, што яна перажыла духоўнае аднаўленне, да яе вярнулася вера ў Бога, хаця і адзначае, што з’яўляецца веруючым чалавекам, але не моцна рэлігійным. Яна таксама вегетарыянка.
Moje serce jest pełne miłości, moje serce nie chowa urazy. W swojej głowie zaprowadzam pokój, ciepłem ciała chce ciebie obdarzyć. Intelektu siła słabnie, gdy mnie wzrokiem łowisz, nie ma mocy, która twoje zmysły oswobodzi, spod uroku kobiecego kształtu i zapachu, ciężkie piżmo, słodkie szepty, prosto z serca kwiatu. Mówię tobie, że: Moje serce jest pełne miłości, moje serce nie chowa urazy.
Ja włożę sukienkę, te przenajlepszą i makijażem ubiorę oczy, a w ciało wetrę słodkie balsamy dla ciebie będę królową nocy. Już po twym ciele przechodzą dreszcze, a tyle zdarzyć się może jeszcze, przed nami kosmos możliwości, jestem naiwna, ufam miłości...
Маё сэрца поўнае кахання, маё сэрца не крыўдуе. У сваёй галаве я наводжу спакой, хачу падарыць табе цяпло майго цела. Сіла розуму слабее, калі ты ловіш мяне вачыма, няма такой, якая вызваліць твае пачуцці ад зачаравання жаночымі формамі і пахам, цяжкі мускус, салодкі шэпт, прама з сэрца кветкі. Я кажу табе: маё сэрца поўнае кахання, маё сэрца не хавае крыўды.
Я сукенку надзену, самую найлепшую, і вочы апрану макіяжам, а ў цела ўватру салодкія бальзамы, для цябе я буду каралевай ночы. Па тваім целе праходзяць дрыжыкі, а так шмат яшчэ можа адбыцца, перад намі космас магчымасцяў, я наіўная, я давяраю каханню...
Nie chować urazy – не прыхоўваць, не хаваць крыўды. Uraza – гэта беларуская крыўда. Трэба адзначыць, што польская krzywda крышку адрозніваецца па значэнні ад беларускай крыўды. Калі паляк кажа, што адчувае urazę да кагосьці, ён мае на ўвазе якраз беларускую крыўду (інакш па-польску кажуць mieć żal – мець прэтэнзію. Часцей за ўсё чалавек прыхоўвае дзесьці ў глыбіні сэрца або душы такую крыўду, не дзеліцца ёю. Яшчэ ў польскай мове ёсць вельмі падобны выраз – і па напісанні, і па значэнні, толькі мужчынскага роду – ураз. Гэта медычны тэрмін, які азначае траўму – як фізічную, так і псіхічную.
Zaprowadzać pokój – навесці мір, хаця часцей за ўсё з дзеясловам zaprowadzać палякі спалучаюць назоўнік porządek – наводзіць парадак.
Zmysły – гэта магчымасць адчування, пачуцці. У чалавека пяць пачуццяў – слых, зрок, нюх, дотык і смак. Некаторыя называюць яшчэ шосты – інтуіцыю.
Ubiorę sukienkę przenajlepszą – я апрану самую найлепшую сукенку. Я тут свядома скарысталася гіпербалізацыяй (самую найлепшую), паколькі па-польску выраз przenajlepsza таксама няправільны – нічога не можа быць лепшым, чым найлепшая сукенка. Таму прыстаўка prze- тут ужо лішняя.
нг