Беларуская Служба

Уручаныя прэм’іі «Папулярызатар навукі 2022»

15.12.2022 08:50
Гэта ўзнагароды для тых, хто на зразумелай і адначасова арыгінальнай мове, паясняе таямніцы навукі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Надоечы былі ўручаныя прэм’іі «Папулярызатар навукі 2022». У конкурсе ўзнагароджваюцца асобы і ўстановы, якія на зразумелай і адначасова арыгінальнай мове паясняюць таямніцы навукі. Узнагароды ўручаліся 18-ы раз. Сёлета лаўрэатам галоўнай прэм'і стаў доктар Павел Гжэсёўскі (Paweł Grzesiowski):

- Прафесія лекара – гэта таксама місія навучання людзей пра здароўе, захворванні і прафілактыку. Без навучання не будзе поспеху ў гэтай сферы. Калі мы размаўляем з пацыентам, так, каб ён зразумеў тое, што мы гаворым, мы можам дабіцца яго даверу і паўплываць на якасць супрацы.

Прэм’ю ў намінацыі «Вучоны» атрымаў Віктар Катоўскі(Wiktor Kotowski), які прызнаў, што прэмія «Папулярызатар навукі» мае для яго больш шырокае вымярэнне:

- Гэта, перш за ўсё, узнагарода за намаганні па прасоўванні ведаў пра дзікую прыроду. Таму гэта таксама ўзнагарода для журналістаў і вучняў, якія хочуць слухаць маіх аповедаў, напрыклад, пра балоты.

У катэгорыі «Аніматар» узнагароду атрымаў Станіслаў Лабозяк(Stanisław Łoboziak). Пераможца паясняе, чаму часта размаўляе з навукоўцамі:

- Я вельмі рады пагаварыць з маімі калегамі- навукоўцамі, каб даведацца пра тое, што адбываецца ў навуковых цэнтрах, у самай сучаснай навуцы. Гэтай інфармацыі мы не знойдзем у падручніках. Між тым, добра ведаць пра самыя сучасныя навуковыя дасягненні.

У катэгорыі «Каманда» ўзнагароду атрымаў Люблінскі фестываль навукі. У катэгорыі «Установа» ўзнагароду атрымаў WroSpace. У сваю чаргу журналістка тыднёвіка «Палітыка» атрымала ўзнагароду ў намінацыі «СМІ». Прысуджаныя былі таксама адрозненні.

Конкурс «Папулярызатар навукі» арганізоўвае Польскае агенцтва друку за сродкі Міністэрства адукацыі і навукі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Уручаны прэміі Фунду на карысць польскай навукі за 2022 год

08.12.2022 08:50
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора ў Каралеўскім замку ў Варшаве.