Беларуская Служба

Польская каралеўская опера рыхтуе старапольскія пастаралі

21.12.2022 15:11
Прэм’ера спектаклю адбудзецца 30 снежня ў Каралеўскім тэатры ў Старой аранжарэі ў Каралеўскім музеі Лазенкі ў Варшаве.
.
.analogicus/pixabay.com/CC0

Дырэктар Польскай каралеўскай оперы Анджэй Клімчак перакананы, што гэта будзе ўнікальная мастацкая падзея:

-Я заўсёды лічыў, што оперны тэатр павінен мець свае пастаралі, спектакль такога тыпу. У часе святаў Божага нараджэння, перад Трыма каралямі. Я падумаў, што гэта павінны быць страпольскія пастаралі, паколькі трэба вяртацца да каранёў і традыцый, паказаць людзям прыгожае ў святкаванні ў оперным тэатры, дзе галоўная музыка. Мне здаецца, што гэта будзе нешта выключнае.

У спектаклі прагучаць калядныя песні, мелодыі польскіх песень XV-XVII стагоддзяў, народная музыка і творы, створаныя для гэтага спектаклю. Музычны стыль вагаецца вакол рэнесансу і барока са скокамі ў тэатральнасць, усход і фолк. Са старых польскіх песень паўстаюць сцэны, поўныя славы, але таксама вобразы, якія выклікаюць страх. У дадатак да цудоўнага звеставання, незвычайнага нараджэння Езуса і простай радасці пастухоў, яны ўтрымліваюць апісанне выгнання чалавека з раю, забойства нявінных па загаду Ірада або сцэна гандлю смерці з сатаной.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Экспазіцыі каралеўскага замка Вавель у гэтым годзе паглядзела рэкордная колькасць чалавек

21.12.2022 11:06
«Натоўпы на Вавель прыцягвалі новыя выставы», – падкрэсліў дырэктар Каралеўскага замку Анджэй Бэтлей.