Больш за 300 экспанатаў, сярод якіх жывапіс, графіка і малюнкі такіх мастакоў, як Артур Гротгер, Максіміліян Герымскі ці Яцэк Мальчэўскі, уключаны ў выставу, прысвечаную 160-годдзю Паўстання 1863-1864 гадоў у Каралеўскім замку ў Варшаве.
Выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года» пра найбуйнейшае і доўгатэрміновае незалежніцкае паўстанне будзе даступная наведвальнікам да красавіка.
Дырэктар Каралеўскага замка Войцех Фалькоўскі патлумачыў, што гэта дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае і чалавечае вымярэнне. Ён дадаў, што выстава павінна паказаць факты і людзей, выклікаць эмоцыі. «Выстава выразна спасылаецца на ўспаміны, якія паходзяць з сем'яў паўстанцаў і прац, але з другога боку, яна павінна стымуляваць эмоцыі, звязаныя з паўстаннем», – падкрэсліў Войцех Фалькоўскі.
Куратар выставы Ганна Чэкай паведаміла, што наведнікі ўбачаць, між іншым, памятныя рэчы ўдзельнікаў паўстання. Гэта фатаграфіі, цывільнае адзенне і форма, зброя, патрыятычныя ўпрыгажэнні, асабістыя рэчы, такія як дзённікі або лісты да блізкіх.
Экспанаты паходзяць з музеяў Польшчы, Літвы і Украіны. Асабліва важным элементам выставы зʼяўляюцца прадметы, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак на гары Гедыміна ў Вільні, дзе выпадкова былі выяўлены чалавечыя парэшткі. Пасля экспертызы высветлілася, што гэта парэшткі студзеньскіх паўстанцаў, расстраляных у 1864 годзе на Лукіскім пляцы ў рамках публічных пакаранняў смерцю.
Выстава будзе даступная да 16 красавіка.
ав