Беларуская Служба

Творы аднаго з самых вядомых гданьскіх жывапісцаў сучаснасці трапілі ў Каралеўскі замак

08.02.2023 09:12
Выстава, якая прадстаўляе менш вядомае аблічча Германа Хана, цяпер адкрыта для наведвання.
Аўдыё
  • Творы аднаго з самых вядомых гданьскіх жывапісцаў сучаснасці трапілі ў Каралеўскі замак
  .
Выстава «Зменлівасць фартуны. Алегорыі Германа Хана»PAP/Albert Zawada

Творы аднаго з самых вядомых гданьскіх жывапісцаў сучаснасці трапілі на новую выставу ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Выстава, якая прадстаўляе менш вядомае аблічча Германа Хана, цяпер адкрыта для наведвання.

Дырэктар замка Войцех Фалькоўскі патлумачыў, што свецкія і алегарычныя творы, а таксама партрэты з польскіх і замежных калекцый паказваюць вобраз эпохі, у якой тварыў мастак:

-Гэта алегорыі, якія адносіліся да трываласці сужонства, да таго, што багацце не дае шчасця. Гэта ўсё мы бачым на яго карцінах. Герман Хан сваім мастацтвам паказвае не свет вакол яго, але найперш ідэалізаваны свет. Свет, які павінен быць у рэчаіснасці, пра якую ён марыць, і якую замаўляюць багатыя жыхары Гданьска. Яны хацелі мець прыгожы інтэр’ер, а адначасова важную маральную аснову.

Сярод прадстаўленых аб'ектаў ёсць новыя набыткі Фонду Тэрэзы Саакян: «Алегорыя сусветнага парадку», «Алегорыя багацця» і «Алегорыя пакоры».

Выстава будзе даступная да 23 красавіка.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры