Беларуская Служба

1 сакавіка – 86-годдзе Другой праграмы Польскага радыё і 213-годдзе з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна

01.03.2023 11:47
З гэтай нагоды слухачоў чакаюць унікальныя канцэрты.
Аўдыё
  • 1 сакавіка – 86-годдзе Другой праграмы Польскага радыё і 213-годдзе з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна
Помнік Фрыдэрыку Шапэну ў ВаршавеDopieralski_J1975/pixabay.com/CC0

-У Жэлязовай Волі традыцыйна будзе гучаць музыка найвыбітнейшага польскага кампазітара, – паведамляе прэс-сакратар Інстытута імя Фрыдэрыка Шапэна Аляксандр Ласкоўскі. – Традыцыйна Інстытут Шапэна ўрачыста святкуе дзень нараджэння свайго патрона. З гэтай нагоды ў Жэлязовай Волі канцэрт знакамітага музыкі, шапініста, пераможцы конкурсу Артура Рубінштэйна ў Тэль-Авіве Шымона Нэрынга, які зайграе творы Шапэна. Канцэрт будзе транслявацца на ютуб-канале Інстытута і на хвалі Другой праграмы Польскага радыё.

У 19.00 пачнецца трансляцыя з Нацыянальнай філармоніі. Акрамя твораў Фрыдэрыка Шапэна, прагучаць творы Ферэнца Ліста і Мечыслава Вайнберга.

У межах святкаванняў Другая праграма ПР падрыхтавала таксама трансляцыю лістоў Шапэна да сям’і і сяброў у майстэрскай інтэрпрэтацыі Марэка Кандрата, а таксама рэтрансляцыю канцэрту ў выкананні Леаноры Армэліні і Аляксандра Гадзіева і аркестру Польскага радыё пад кіраўніцтвам Міхала Клаўзы.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры