Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: разбіраем кампазіцыю пра пошук сапраўдных мужчын

20.04.2023 09:00
Музыкантка Данута Рын доўга шукала мужчыну свайго жыцця. 
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/lukaszdylka

Сёння я вярнуся да творчасці музыканткі, якой няма ўжо ў жывых, але яе кампазіцыі дагэтуль даволі часта гучаць у эфіры розных радыёстанцый, паколькі ўдалося ёй запісаць нямала музычных хітоў. Гаворка ідзе пра Дануту Рын (Danuta Rinn), сапраўднае прозвішча якой гучала Данута Смыкля, таксама часова яна насіла прозвішча аднаго з мужоў – Чыжэўская. А Рын – гэта псеўданім, створаны ад прозвішча першага мужа Анджэя Рындуха. Агулам у Дануты было трое мужоў.

Пяснярка нарадзілася ў ліпені 1936 года ў Кракаве, памерла ў 2006 годзе ў Варшаве. Закончыла сярэднюю музычную школу, вучылася ў дзяржаўнай Вышэйшай музычнай школе, супрацоўнічала з Польскім радыё, тэатрам і кабарэ. Рын была жанчынай, поўнай жыццярадаснасці і пачуцця гумару, любіла жартаваць, смяяцца, быць у кампаніі іншых людзей. Публіка яе богатварыла, паколькі яна заўсёды ўмела знайсці падыход да слухачоў і гледачоў, у тым ліку сваімі песнямі, поўнымі тэмпераменту і гумару.

Данута Рын дасягнула вяршыняў у сваёй прафесіі, але яе асабістае жыццё было значна менш шчаслівым. Не шанцавала ёй на мужчын. Самы вялікі хіт «Дзе тыя мужчыны» стане практычна гімнам жыцця Рын, якая да канца сваіх дзён не знайшла шчасця ў каханні. Песню яна запісала пасля разводу з другім мужам – Багданам Чыжэўскім, з якім яны доўгі час выступалі ў дуэце. Быццам бы адной з прычын разводу стаў адрозны падыход да пытання патомства, муж не хацеў дзяцей.

Няшчасце пясняркі заключала таксама ў тым, што яна вельмі баялася адзіноты, а пад канец жыцця засталася зусім адна. Менавіта з-за гэтага Данута, якая вельмі любіла кантакт з людзьмі, пераехала жыць у Дом актора, паколькі не было нікога, хто б паклапаціўся пра пажылую жанчыну. А здароўе ў яе было не самае моцнае. У апошнія гады жыцця яна пакутавала ад цукровага дыябету ў запушчанай стадыі. Таму і памерала адносна рана. Але людзі яе памятаюць чалавекам, які даваў іншым аптымізм, радасць, надзею. Слухаем кампазіцыю Дануты Рын «Дзе тыя мужчыны», якая, дарэчы, была прызначаная для іншай выканаўцы, але ў вуснах Рын гучыць ідэальна.

Gdzie ci mężczyźni, prawdziwi tacy, mmm, orły, sokoły, herosy? Gdzie ci mężczyźni na miarę czasów, gdzie te chłopy? – Jeee!.. Dookoła jeden z drugim jak nie nerwus, to histeryk, drobny cwaniak, skrzętna mrówa, niepoważne to, nieszczere. Jak bezwolne manekiny przestawiane i kopane, gęby pełne wazeliny, oczka stale rozbiegane. Bez godności, bez honoru, zakłamane swoje racje wykrzykuje taki w domu śmiesznym szeptem po kolacji, śmiesznym szeptem po kolacji, śmiesznym szeptem po kolacji...

Gdzie ci mężczyźni, prawdziwi tacy, mmm, orły, sokoły, herosy? Gdzie ci mężczyźni na miarę czasów, gdzie te chłopy? – Jeee!.. Bojownicy spraw ogromnych, owładnięci ideami o znaczeniu wiekopomnym i wejrzeniu jak ze stali. Gdzie umysły epokowe, protoplaści czynów większych, niż pokątne, zarobkowe kombinacje tuż przed pierwszym? Nieprzekupni, prości, zacni, wielkoduszni i szlachetni. Gdzie-że oni, gdzie tytany woli, czynu, intelektu, woli, czynu, intelektu, woli, czynu, intelektu? Gdzie są prawdziwi mężczyźni tacy, mmm, orły, sokoły, bażanty? Gdzie ci mężczyźni – mmm – na miarę czasów, gdzie te franty? – Jeee!.. Gdzie, gdzie, gdzie, gdzie? Nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma. Nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma... Gdzie te chłopy, gdzie te chłopy, gdzie te chłopy, gdzie te chłopy? No nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma, nie ma... Gdzie, gdzie, no gdzie, gdzie, no gdzie te chłopy? – Jeee!..

Дзе гэтыя сапраўдныя мужчыны, ммм, арлы, сокалы, героі? Дзе мужчыны, адпаведныя нашаму часу, дзе гэтыя мужыкі? Вакол адзін ці другі – калі не нервовы, то істэрычны, дробны хітрун, руплівы мураш, несур'ёзна гэта, няшчыра. Нібы пасіўныя манекены, якіх перастаўляюць і б’юць, з ротам, поўным вазеліну, вочкі бегаюць. Без годнасці, без гонару, свае крывадушныя аргументы выкрыквае дома смешным шэптам пасля вячэры...

Дзе тыя мужчыны, адпаведныя нашаму часу, сапраўдныя мужыкі, арлы, сокалы, героі? Змагары велізарных спраў, апанаваныя ідэямі векапомнай значнасці, са стальным позіркам? Дзе эпахальныя розумы, роданачальнікі вялікіх учынкаў, большых за таемныя, прыбытковыя махінацыі непасрэдна перад першым? Непадкупныя, простыя, пачэсныя, шчодрыя і высакародныя. Дзе ж яны, дзе тытаны волі, справы, розуму? Дзе сапраўдныя мужчыны, арлы, сокалы, фазаны? Дзе мужчыны, дзе гэтыя франты?.. Дзе, дзе, дзе?.. Няма, няма, няма... Дзе гэтыя мужыкі?!..

Gdzie te chłopy, herosy – дзе гэтыя мужыкі, героі. Трэба звярнуць увагу на род гэтых назоўнікаў множнага ліку – chłopy, herosy. Правільна ў граматычным плане было б сказаць chłopi і herosi, паколькі дадзеныя выразы называюць мужчын. Але так здараецца ў польскай мове, што мужчынскія назоўнікі атрымліваюць канчаткі немужчынскай формы (ніякай). Часцей за ўсё гэта робіцца, каб прынізіць названых людзей, падкрэсліць іх невялікае значэнне. І таму гавораць не chłopi, herosi, а chłopy, herosy, не ci chłopcy, а te chłopaki.

Nerwus, histeryk, drobny cwaniak, skrzętna mrówka – нервовы, істэрык, дробны хітрун, руплівы мураш. Усе гэтыя параўнанні павінны паказаць, як моцна вырадзіліся сённяшнія мужчыны, няма ўжо сапраўдных герояў, на моцнае плячо якіх маглі б абаперціся слабейшыя жанчыны. Цяпер жанчынам прыходзіцца быць моцнымі.

Wykrzykują swoje racje śmiesznym szeptem po kolacji – выкрыкваюць свае аргументы смешным шэптам пасля вячэры. Нельга забываць, калі была напісаная песня. Гэта быў пачатак 70-ых гадоў, калі ў Польшчы квітнеў яшчэ камуністычны лад і была амаль поўная залежнасць ад Савецкага Саюза. Канешне, гэта не былі ўжо сталінскія часы, калі нават на ўласнай кухні людзі баяліся казаць праўду, але і далёка яшчэ было да поўнай свабоды, якая наступіла толькі праз амаль два дзясяткі гадоў.

Owładnięci ideami o znaczeniu wiekopomnym – захопленыя ідэямі з векапомным значэннем (на столькі важнымі, што будуць пра іх памятаць вякамі).

Protoplaści czynów większych niż pokątne zarobkowe kombinacje – роданачальнікі ўчынкаў, большых, чым таемныя прыбытковыя махінацыі. І тут яшчэ сказана, што перад першым – гэта значыць, перад першым чыслом месяца, калі звычайна людзі атрымлівалі зарплату. А да гэтага часу нярэдка трэба было вярцецца, каб раздабыць грошы на жыццё.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы