Беларуская Служба

Андрэй Янушкевіч: Я дзякую лёсу, што паплечнікі пазбавілі мяне ілюзіяў

17.05.2023 18:46
Выдавец кажа, што пасля беларускай катастрофы, у Польшчы ідзе аднаўленне з руін.
Аўдыё
  • Заснавальнік выдавецтва "Янушкевіч" пра пераезд у Польшчу
:
Фота: Фэйсбук выдавецтва "Янушкевіч"

Год таму, 16 мая 2022 года, была знішчаная справа жыцця выдаўца беларускіх кніг Андрэя Янушкевіча. Тады ў яго кнігарню «Кнігаўка», адкрытую ў гэты ж дзень, з’явіліся беларускія прапагандысты, у тым ліку Рыгор Азаронак. Яны пачалі задаваць выдаўцу абсурдныя пытанні пра змест кніг, скардзіліся на беларускамоўнасць асартыменту. У кнігарні прайшоў ператрус, уладальнік і яго калега былі затрыманыя, а 17 мая стала вядома, што сілавікі канфіскавалі кнігі.

Калі праз некалькі тыдняў выдавец быў адпушчаны, яму ўдалося з’ехаць у Польшчу. Андрэй Янушкевіч распавёў, што той майскі дзень стаў для яго катастрофай, а цяпер у Польшчы ідзе аднаўленне з руін.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё

нг