Беларуская Служба

50 гадоў таму ў Польшчы пачалася вытворчасць аўтамабіля Fiat 126p

08.06.2023 07:30
Гэты невялікі і просты ў рамонце «Малыш» быў адным з самых распаўсюджаных на польскіх дарогах.
Fiat 126p
Fiat 126pPixabay (domena publiczna)

50 гадоў таму, 6 чэрвеня 1973 года, аўтазавод у горадзе Бельска-Бяла ў Сілезскім ваяводстве выпусціў першы невялікі гарадскі аўтамабіль Fiat 126p, шырока вядомы як «Малыш». Праз месяц – 22 ліпеня, была афіцыйна запушчаная яго вытворчая лінія.

«Малыш» выпускаўся 27 гадоў. Гэты невялікі і просты ў рамонце аўтамабіль быў адным з самых распаўсюджаных на польскіх дарогах. З 1975 года аўтамабіль выпускаўся таксама ў Тыхах.
Гэта быў ліцэнзійны варыянт італьянскага аўтамабіля Fiat 126. Усяго абодва заводы выпусцілі больш за 3 мільёны 300 тысяч аўтамабіляў.

Аўтамабіль, хоць сам невялікі, то аказаў рашучы ўплыў развіццё горада Бельска-Бяла, кажа гісторык Куба Краеўскі(Kuba Krajewski) :

- Гэта нашая спадчына, паколькі наш горад развіваўся, перш за ўсё, дзякуючы гэтаму аўтамабілю. У рамках 50-га юбілею мы расказваем пра тое, як «Малыш» памяняў горад і ўсяе Польшчу. Нагадваю, дзякуючы яму серэднестатыстыцны паляк стаў адпраўляцца ў падарожжа.

У 1997 годзе Fiat 126p атрымаў афіцыйную назву «Малыш». Апошні асобнік пакінуў завод у Бельска-Бялай 22 верасня 2000 года. Яго пераемнікам стаў Fiat Cinquecento, зборка якога пачалася ў 1991 годзе ў Тыхах і завяршылася ў 1998 годзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка