Беларуская Служба

У Варшаве на беразе Віслы 9 ліпеня пройдзе беларускі Huchna Fest

21.06.2023 15:05
Фэст ладзіцца ўжо трэці год запар, аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. 
Аўдыё
  • У Варшаве на беразе Віслы 9 ліпеня пройдзе беларускі Huchna Fest
.
..

У Варшаве на беразе Віслы 9 ліпеня пройдзе Huchna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам.

Huchna Fest ладзіцца ўжо трэці год запар, аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Арганізатары запрашаюць беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра пра Беларусь – сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную.
Сёлета оўпэн-эйр стаў яшчэ больш маштабным. Да музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў дабавілася магутная літаратурная сцэна і кніжны стэнд выдавецтва «Янушкевіч».

Галоўны хэдлайнер музычнай сцэны – Super Besse, а літаратурнай – Альгерд Бахарэвіч.
Фестываль пройдзе 9 ліпеня на беразе Віслы каля варшаўскага Музею Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).

ав/Будзьма

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры