Беларуская Служба

Нацыянальныя банкі Польшчы і Украіны выпусцяць калекцыйныя срэбраныя манеты

16.08.2023 13:09
Выпуск манет запланаваны на 24 жніўня з нагоды Дня незалежнасці Украіны.
Аўдыё
  • Нацыянальныя банкі Польшчы і Украіны выпусцяць калекцыйныя срэбраныя манеты
.
.фота: Нацбанк Польшчы

Нацыянальны банк Польшчы абвясціў, што разам з Нацыянальным банкам Украіны выпусціць калекцыйныя срэбраныя манеты «Сяброўства і братэрства – найвялікшае багацце». Манеты, створаныя ўкраінскім мастаком Уладзімірам Таранам, будуць даступныя як у Польшчы, так і ва Украіне. Выпуск манет запланаваны на 24 жніўня з нагоды Дня незалежнасці Украіны.

Манеты будуць мець наміналы 10 злотых і 10 грыўняў адпаведна. Як паведамлялася, абедзве манеты ўяўляюць сабой камплект, а іх дызайн стварае кампазіцыйнае цэлае, утвараючы форму сэрца. Агульны выпуск набораў складзе да 10 тысяч штук, палова з якіх будзе выраблена і прададзена ў Польшчу, другая палова – ва Украіну.

Манеты будуць даступныя для продажу ў касах рэгіянальных аддзяленняў НБП і ў інтэрнэт-краме «Калекцыянер». Тыраж, прызначаны для продажу ва Украіне, будзе распаўсюджвацца праз афіцыйныя банкі распаўсюджвання і праз інтэрнэт-краму Нацыянальнага банка Украіны.

Нацыянальны банк Польшчы плануе пералічыць ва Украіну сродкі ад продажу набору калекцыйных манет у выглядзе беззваротнай гуманітарнай фінансавай падтрымкі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры