Беларуская Служба

48-ы Фестываль польскага ігравога кіно праходзіць у Гдыні

20.09.2023 11:20
Гэта свята цэлай польскай кінаіндустрыі. 
Аўдыё
  • 48-ы Фестываль польскага ігравога кіно праходзіць у Гдыні
Фестываль у Гдыні PAP/Andrzej Jackowski

На ўрачыстым адкрыцці сёлетняга фестывалю адбыўся прэм’ерны паказ фільма «Двайнік» рэжысёра Яна Галубка, які ўвайшоў у асноўны конкурс сёлетняга фестывалю і разам з 15 іншымі фільмамі змагаецца за «Залатых львоў».

Мастацкі дырэктар фестывалю Яанна Лапіньска адзначыла, што Фестываль польскага ігравога кіно ў Гдыні з'яўляецца ўнікальнай падзеяй для польскага кіно.

-Гэты фестываль – гэта свята польскага кіно, свята цэлай польскай кінаіндустрыі. Мы ўсе тут разам у вельмі важным для нас месцы. У кінаасяроддзі вельмі важная салідарнасць. Я б вельмі хацела, каб у Гдыні было месца для дыялогу многіх пакаленняў. Месца на разнастайнасць і прасторы для сур’ёзных размоваў на важныя для нас тэмы, якія будуць актыўныя, па сутнасці і ўзважаныя. Гэтага я сабе, вам і фестывалю ў Гдыні жадаю.

Усяго падчас фестывалю будзе паказана 120 мастацкіх і кароткаметражных фільмаў. Фільмы будуць змагацца за ўзнагароды фестывалю ў трох конкурсах: у асноўным конкурсе за «Залатых львоў» будуць змагацца 16 поўнаметражных ігравых стужак, у конкурсе мікрабюджэтных фільмаў – чатыры стужкі і ў конкурсе кароткаметражных фільмаў – 25 стужак.

Фестываль, адным з медыйных патронаў якога з’яўляецца Польскае радыё, будзе доўжыцца да 23 верасня, калі будуць абвешчаныя сёлетнія пераможцы.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры