Гэта была важная постаць ня толькі для мясцовай, але і ўсёй беларускай паэзіі. 3 кастрычніка пасля працяглай хваробы на 78 годзе жыцця памерла беларуская паэтка з Бельска-Падляшскага Надзея Артымовіч. Яна была сябрай Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежы» і Саюзу польскіх літаратараў. Гэта знакавая постаць беларускай літаратуры, без якой цяжка ўявіць сабе Бельск-Падляшскі, адзначае бельскі беларускі паэт Андрэй Сцепанюк.
слухайце аўдыёфайл
Надзея Артымовіч прыйшла на свет у 1946 годзе ў падбельскім Ягуштове на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правяла ў Бельску. Закончыла беларускі ліцэй у Бельску, беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. У 1970 годзе дэбютавала на старонках Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Развітанне з Надзеяй Артымовіч пройдзе заўтра, 5 кастрычніка, ў Міхайлаўскім саборы ў Бельску-Падляшскім.
вс