Беларуская Служба

У Вавэльскім замку ў Кракаве працуе найбуйнейшая выстава апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў

17.10.2023 09:59
Яна праходзіць пад назвай «Карціна залатога веку».
ВавэльAutorstwa ATom - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=24910397

Кшыштаф Чыжэўскі, які займаецца калекцыянаваннем вайсковых рэчаў у Вавэльскім замку, гаворыць, што на гісторыка-мастацкай выставе «Карціна залатога веку» прадстаўлены экспанаты з усяго свету:

-Ужо вельмі доўгі час, гадоў дваццаць, а можа і больш, Вавэль не арганізоўваў такой буйной выставы. Мы сабралі каля 430 прадметаў рознага характару. Гэта прадметы, якія толькі часткова паходзяць з нашай уласнай калекцыі. Большасць з іх пазычаная з цэлай Еўропы, нават свету, бо таксама з Нью-Ёрку.

Выстава «Вобраз залатога веку» прадстаўляе перыяд панавання на тэрыторыі польска-літоўскай манархіі чарговай дынастыі Ягелонаў у XVI стагоддзі. У той час Польшча была адной з найбуйнейшых краін Еўропы, са значным развіццём навукі, культуры і мастацтва.

Выставу можна паглядзець да 14 снежня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры