Беларуская Служба

Ірэна Сантар – лаўрэат ганаровай узнагароды «Карыфей польскай музыкі 2023»

24.10.2023 09:46
У панядзелак увечары ў канцэртнай залі Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод польскай музычнай супольнасці.
Аўдыё
  • Ірэна Сантар – лаўрэат ганаровай узнагароды «Карыфей польскай музыкі 2023»
Ірэна СантарPAP/Leszek Szymański

Статуэткі былі ўручаныя ў чатырох намінацыях: Войцеху Нядзёлцы ў катэгорыі «Адкрыццё года», Марціну Пастушку – «Асоба года» і 16-му Міжнароднаму конкурсу скрыпачоў імя Генрыка Вяняўскага ў Познані – «Падзея года». Ганаровую ўзнагароду атрымала Ірэна Сантар.

«Ад усяго сэрца дзякуй за гэтую ўзнагароду. Для мяне важна, што я атрымала гэтую сямейную прэмію – бо паколькі гэта ўзнагарода польскай музычнай супольнасці, то гэта сямейная ўзнагарода. Напэўна, гэта самае вялікае шчасце, што са мной здарылася. Ніякая іншая ўзнагарода не была такой важнай, як атрыманая ад музыкаў», – сказала Ірэна Сантар.

Дырэктар конкурсу Караліна Казмерчак сказала, што хоча верыць, «што гэтая ўзнагарода прызначана для ўсіх прадзюсараў, інжынераў, гукарэжысёраў і ўсіх тых людзей, якія кожны дзень працуюць, каб даць вам лепшыя падзеі і эмоцыі». «Гэтую ўзнагароду я ўспрымаю як матывацыю праз тры гады даць яшчэ больш эмоцый і ўражанняў», – дадала яна.

Падчас імпрэзы была таксама ўшанаваная музыка кампазітараў Вітольда Лютаслаўскага, Кшыштафа Пэндарэцкага і Генрыка Мікалая Гурэцкага, якія адсвяткавалі б свае юбілеі ў 2023 годзе.

Прэмія «Карыфей польскай музыкі» уручаецца музычнай супольнасцю з 2011 года яе найбольш выбітным прадстаўнікам. Гэта адзнака для людзей, калектываў артыстаў і інстытутаў, якія працуюць у галіне польскай музыкі розных жанраў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры