Стужка рэжысёра Тадэвуша Сыка – першая за больш чым 30 гадоў мастацкая стужка пра Паўстанне 1863-1964 гадоў, у Польшчы яго называюць – Студзеньскае паўстанне. Эпічная гісторыя распавядаецца з пункту гледжання капелана, генерала Станіслава Бжускі, які ваюе супраць Расійскай імперыі.
Себасц'ян Фаб'янскі, які сыграў ксяндза Бжуску, нагадвае, што святар, якога расіяне называлі няўлоўным прывідам, выклікаў паніку ў варожых войсках, даючы палякам надзею вырвацца з-пад царскага падзелу:
-Думаю, ён таксама быў геніяльным стратэгам, але якога вяла вера. Усё што ён рабіў, не было выпадковым. Ён чэрпаў сілы з кантакту з Богам. Прыгожая гісторыя. Мая цудоўная прыгода.
Рэжысёр і прадзюсар фільму Тадэвуш Сыка падкрэсліў, што гэта перадусім вельмі актуальная гісторыя, якая распавядае пра тое, што адбылося 160 гадоў таму ў Польшчы, і мае падабенства да таго, што цяпер адбываецца ва Украіне:
-Думаю, трэба пабудаваць у маладога пакалення свядомасць, каб яно не мылілася, калі запытацца ў іх, калі выбухнула Студзеньскае паўстанне, і не адказвала, што ў 1944 годзе. Думаю, гэта вельмі важная роля кінематаграфіі: каб фільмы, зробленыя з любоўю, якасна, з выдатнымі акторамі задаволілі нашую патрэбу ў праглядзе такога фільму.
У фільме, між іншым, здымаліся: Себасц'ян Фабʼянскі, Цэзары Пазура, Даніэль Альбрыхскі, Альгерд Лукашэвіч, Караліна Шымчак, Марцін Квасьны, Ксавэры Шленкер, Maрʼюш Дрэнжэк, Эрык Бедункевіч, Вячаслаў Багушэўскі і Эва Шыкульска.
У пракат «Паўстанец 1863» выйдзе 12 студзеня.
ав