Беларуская Служба

Павел Латушка: У Падляскім ваяводстве паўстане Цэнтр беларускай культуры

16.01.2024 12:18
У ходзе сустрэчы з маршалэкам Падляскага ваяводства былі абмеркаваныя пытанні выкарыстання сродкаў Еўрапейскага Саюза, якія раней вылучаліся на траспамежнае супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. 
Аўдыё
  • Як кажа Павел Латушка, афіцыйныя сустрэчы адбываюцца не дзеля саміх сустрэч, але дзеля вырашэння канкрэтных праблем.
            , , 15  2023 .
Павел Латушка падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Падляскага ваяводства і дзеячамі беларускай меншасці Падшляшша, Беласток, 15 студзеня 2023 г. Фота: t.me/latushka

Легалізацыя беларускага бізнесу, адкрыццё Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, вырашэнне праблем беларускай дыяспары ў Польшчы – асноўныя тэмы, закранутыя ў рамках сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з маршалэкам Падляскага ваяводства Артурам Касіцкім, якая адбылася, у панядзелак, 15 студзеня ў Беластоку.

Як кажа Павел Латушка, афіцыйныя сустрэчы адбываюцца не дзеля саміх сустрэч, але дзеля вырашэння канкрэтных праблем:

-Сустрэчы на ўзроўні ўрада, на ўзроўні самакіравання служаць рашэнню канкрэтных праблем. Сёння, у тым ліку, закраналіся праблемы беларускай меншасці, а таксама дыяспары. Я падзякаваў за прынятае рашэнне аб адкрыцці Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і адзначыў значнасць дзейнасці такой арганізацыі. Прынятае рашэнне і выдзеленыя сродкі.

Акцэнтаваная важнасць прыняцця гэтай пастановы менавіта ўладамі Польшчы, што падкрэслівае запатрабаванасць стварэння беларускага культурнага інстытута ў рэгіёне і будзе спрыяць далейшаму развіццю беларускай культуры ў Падляскім ваяводстве.

Гэта асабліва важна, калі рэжым Лукашэнкі ўтрымлівае за кратамі больш за 150 культурных дзеячаў. Падчас сустрэчы былі закранутыя пытанні адукацыі на беларускай мове і стыпендый выбітным дзеячам беларускай культуры, якія маглі б быць прафінансаваныя з сродкаў Падляскага ваяводства. Была атрымана папярэдняя згода маршалэка.

Варта нагадаць, што менавіта ў Падляскім ваяводстве гістарычна пражывае найбуйнейшая група этнічных беларусаў, якая ў апошнія гады пашырылася дзясяткамі тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі Беларусь.

У бягучы момант створана юрыдычная асоба культурнага цэнтра і адкрыты разліковы рахунак. Маршалэк праінфармаваў, што з бюджэту ваяводства сёлета плануецца вылучыць звыш 340 тысяч еўра на дзейнасць культурнага цэнтра. Цэнтр будзе ўзначальваць Анатоль Вап, прадстаўнік беларускай этнічнай меншасці ў Польшчы. Апроч гэтага падчас сустрэчы з маршалэкам закраналіся і эканамічныя пытанні, працягвае Павел Латушка:

- Праінфармаваў маршалэка аб тым, што ў Падляскім ваяводстве, паводле дадзеных польскай статыстыкі, дзейнічае ўжо 731 кампанія з беларускім удзелам – па дадзеным параметры ваяводства займае другое месца ў Польшчы.

Маршалэк пацвердзіў зацікаўленасць у правядзенні асобнага мерапрыемства, арыентаванага на малы бізнес рэгіёна, для абмеркавання праблемных пытанняў, звязаных з легалізацыяй бізнесу, узаемадзеяння з банкаўскімі структурамі і іншых, а агулам развіццё бізнеса спрыяе развіццю рэгіёна.

У ходзе сустрэчы з маршалэкам Падляскага ваяводства таксама былі абмеркаваныя пытанні выкарыстання сродкаў Еўрапейскага Саюза, якія раней вылучаліся на траспамежнае супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. У сувязі з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі гэтая фінансавая падтрымка была спыненая. Ваяводства звярнулася ў Еўрапейскую камісію з прапановай змяніць заканадаўства для таго, каб сродкі маглі быць выкарыстаныя на патрэбы рэгіёну і арыентаваныя на беларускую этнічную меншасць і дыяспару, якая пражывае тут, а таксама падтрымку культурных, эканамічных, сацыяльных, грамадскіх і іншых праектаў.

Дасягнута дамоўленасць, што Абʼяднаны Пераходны Кабінет прапануе ў рамках кансультатыўнай групы «Беларусь-ЕС» падтрымаць дадзеную ініцыятыву мясцовых органаў улады.

Тым часам, у аўторак, 16 студзеня ў Паўла Латушкі запланавая сустрэча з падляскім ваяводам Яцэкам Бжазоўскім.

-Я хачу падняць пытанне легалізацыі беларусаў. У Польшчы каля 250 тыс. беларусаў, значная частка з іх – на Падляшшы. Лукашэнка забараніў выдаваць і падаўжаць пашпарты ў амбасадах Беларусі, а вяртанне туды для многіх з’яўляецца вялікай рызыкай. Шмат фармальных праблем, якія датычаць кожнага. Разлічваю на разуменне і дапамогу з боку ваяводу і МУСіА Польшчы.

Слухайце аўдыё! 

iar/t.me/latushka/Радыё Беласток/эж