Сёння я раскажу вам пра групу, якая была створана зусім нядаўна маладымі польскімі музыкантамі. Гурт названы адным выразам, які выклікае прыемныя асацыяцыі з вясной – Przebiśniegi, што азначае па-беларуску «пралескі». Калектыў быў створаны падчас майстар-класаў па напісанні тэкстаў песняў, якія прайшлі ў гарадку Закапанэ ў мінулым годзе. Адзін з яго ўдзельнікаў Маркус Жамойда (Markus Żamojda) расказаў у эфіры Польскага радыё, што яму параіла паехаць на сустрэчу яго знаёмая артыстка, каб паслухаць, як пісаць тэксты, і гэта быў выдатны вопыт.
І менавіта на гэтых майстар-класах Маркус сустрэў іншых дваіх удзельнікаў будучай групы – Яна Бонка (Jan Bąk) і Яану Евулу (Joanna Jewuła). Першую песню яны напісалі яшчэ да пачатку семінара. Так што, калі аказалася, што ў іх аднолькавыя імкненні і зацікаўленні, яны паміж заняткамі пачалі працаваць над уласнымі кампазіцыямі.
Гурт толькі-толькі запісаў дэбютную песню пад назваю «Ostatni dom» (Апошні дом), і тады раптам аказалася, што іх творчасць стала папулярнай, калектыў вельмі хутка распрадаў усе квіткі на першы свой канцэрт у Варшаве. Музыканты самі былі здзіўленыя, што на канцэрце быў аншлаг. «Гэта быў вельмі прыемны сюрпрыз» – успамінае Маркус Жамойда.
Дагэтуль «Пралескі» выпусцілі дзве песні, а яшчэ ў гэтым годзе яны плануюць выдаць дэбютны альбом.
Музыканты стараюцца шмат увагі прысвячаць як тэксту кампазіцыі, так і яе мелодыі. «Кожную песню мы разглядаем як нейкую асобную гісторыю, якую хочам неяк пачаць і скончыць. Нам вельмі падабаецца, калі гісторыя нас кудысьці вядзе і выклікае пэўныя эмоцыі і пачуцці. Мы стараемся захаваць гэта да канца песні», – кажуць удзельнікі гурта, які выконвае музыку разнавіднасці інды-поп.
А я прапаную вам іх песню, якая называецца «Кірунак».
Pustą ulicą nad ranem. Turlam się wolno jak kamień. Na co więc liczę, gdy jadę? Odpowiedź zostawię sobie na ostatni wdech. Puste ulice nad ranem. Znam już to miasto na pamięć. Na co więc liczę, gdy jadę? Do ciebie odpowiem sobie na ostatni wdech. Kiedyś przyjdzie lipiec, wiatr zmieni kierunek, kiedyś się dowiedzą, zrozumieją co czuję… Prawie.
I nie wiem, co jest mądre, się bawię. Co wyjdzie mi na dobre, już prawie, zdołałaś zapomnieć, o mnie się nie martw, na pewno zapomnę. Jak... kamień, sturlam z góry, połamię się, gadają bzdury, już prawie zdołałam zapomnieć, o nic się nie martw, na pewno zapomnę. Tak, nie wychodzę do ludzi, bo patrz - nade mną czarne chmury, jak kwiat co piękny był z natury, zapomnij o niej...
Па пустой вуліцы раніцай я качуся, павольна, як камень. На што ж я тады разлічваю, калі еду? Адказ я пакіну сабе на апошні ўздых. Пустыя вуліцы на світанку. Я ўжо ведаю гэты горад на памяць. Дык на што я разлічваю, калі еду? Да цябе, адкажу я сабе на апошнім дыханні. Калісьці прыйдзе ліпень, вецер зменіць кірунак, калі-небудзь яны даведаюцца, зразумеюць, што я адчуваю. Амаль.
І я не ведаю, што разумна, я весялюся. Што будзе добра для мяне, ужо амаль што, ты змагла забыць, за мяне не хвалюйся, я напэўна забудуся. Як камень я скачуся з гары, разаб'юся, яны гавораць лухту, я амаль што паспела забыць. Ні пра што не хвалюйся, я канешне забуду. Так, я не выходжу да людзей, таму што паглядзі, нада мной чорныя хмары, як кветка, якая была прыгожая ад прыроды, забудзь пра яе...
Puste ulice nad ranem – пустыя вуліцы раніцай. Словазлучэнне над ранэм азначае ранняя раніца. Гэта, канешне, таўталогія, таму я ўжыла слова світанак, якое і азначае «раннюю раніцу».
Kiedyś przyjdzie lipiec – калісьці прыйдзе ліпень. Звярніце ўвагу – па-польску чэрвень – czerwiec, ліпень – lipiec, а вось жнівень – sierpień, а не sierpiec.
Na co więc liczę gdy jadę – на што я разлічваю, калі еду. Я толькі нагадваю, што ў польскай мове часта ў сказах няма асабовых займеннікаў, у дадзеным выпадку «Я», паколькі пра тое, хто гаворыць, сведчаць канчаткі дзеясловаў (liczę, jadę – гэта я разлічваю, еду).
Jak... kamień, sturlam z góry – як камень я скачуся з гары (або зверху). Я хачу звярнуць увагу на розныя значэнні выразу górza – гэта як гара ў фізічным значэнні гэтага слова, так і ў пераносным значэнні – нейкі верх: na górze – на версе. Яшчэ тут павінен быць ужыты зваротны дзеяслоў (sturlam się), але няма часціцы się, атрымліваецца незваротны дзеяслоў – sturlam (скачу, скажам, камень). Трэба прызнаць, што ў песнях бываюць розныя адступленні ад прынятых моўных нормаў, і тут – адно з такіх адступленняў.
нг