13 лютага адзначаем Сусветны дзень радыё, заснаваны па ініцыятыве Іспаніі і абвешчаны ЮНЕСКА ў 2011 годзе. У гэты дзень святкуецца ўрачыстае адкрыццё радыёстанцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 1946 годзе. Першай краінай, якая пачала рэгулярнае радыёвяшчанне, былі ЗША ў 1920 годзе.
Радыё мае ўжо больш за 125 гадоў, гэта з моманту афіцыйнага ўзнікнення, то бок з моманту, калі італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1909 года Гульельма Марконі запатэнтаваў згаданае вынаходніцтва.
З Марконі за патэнт на радыё змагаўся сербска-амерыканскі фізік, вынаходнік у галіне элекртычнасці, магнетызму і электратэхнікі Нікола Тэсла, які спрабаваў даказаць, што радыё Марконі – гэта на самой справе плагіят ягонай вынаходкі.
Хто тады быў сапраўдным бацькам радыё? На гэтае пытанне паспрабаваў адказаць галоўны спецыяліст Нацыянальнага тэхналагічнага музея Ежы Ляманьскі(Jerzy Lemański):
- Гэта адзін з выпадкаў, калі асоба, агульнавядомая як вынаходнік, на самой справе ім не з’яўляецца. Такіх прыкладаў ёсць некалькі: пнеўматычная шына – гэта не Джон Бойд Данлап, але Роберт Уільям Томсан, кіно – не браты Люм’ер, а Казімеж Прушыньскі… У выпадку радыё сапраўдным вынаходнікам з’яўляецца Нікола Тэсла. Дарэчы ў ЗША пра гэта ўжо афіцыйна вучаць у школах. Тэсла перамог бы ў судовым працэсе па справе патэнту, калі б раней не памёр.
Паводле Ежы Ляманскага, радыё, як ніякая іншая вынаходка, выклікала сапраўдную рэвалюцыю ў свеце:
- Нават у большай ступені, чым тэлебачанне, хоць тэлебачанне больш папулярнае. Каб глядзець тэлевізію за зразуменнем, трэба сядзець перад тэлевізарам. Радыё можна слухаць і адначасова рабіць іншыя рэчы. Можна слухаць радыё, знаходзячыся ў іншым памяшканні, чым радыёпрымач. Мы слухаем радыё «несвядома». Тэлевізія і кіно – гэта іншая справа. Яны патрабуюць нашай увагі – мы павіны засяродзіцца на вобразе. Менавіта па гэтай прычыне, нам не пагражае канец эпохі радыё, чым палохалі назіральнікі ў 1950-х ці 1960-х гадах.
Адкуль наогул узялася патрэба такога вынаходніцтва, як радыё?:
- Ідэя зводзілася да таго, каб перадаваць інфармацыю без неабходнасці выкарыстання кабельнай сеткі. У XIX стагоддзі сенсацыяй быў тэлеграм, які даў магчымасць кантактаваць паміж Еўропай і Амерыкай, але надалей пры дапамозе кабеля. У сваю чаргу, дзякуючы радыёхвалям, то бок без кабеляў, сігнал спрабавалі перадаваць яшчэ напрыканцы XIX стагоддзя, але гэта яшчэ не быў канкрэтны гук. Падобным чынам, як сотавы тэлефон ці газавая лампа Лукасевіча, радыё імгненна стала папулярным, таксама ў Польшчы.
Пачаткам радыёвяшчання ў Польшчы лічыцца 1 лютага 1925 года, калі інжынер Раман Руднеўскі прамовіў з вяшчальнай станцыі Польскага радыётэхнічнага таварыства ў Варшаве:
- Калі Польшча, пасля гадоў падзелаў, вярнулася на мапу Еўропы ў 1918 годзе, то яна шмат у чым адставала ад іншых краінаў у галіне тэхналогіі, але не, калі гаворка ідзе пра радыёвяшчанне, паколькі гэта была зусім новая галіна. Нагадваю, амаль кожнае вынаходніцтва мае свой пачатак у вайне. Польскія інжынеры працавалі ў розных арміях. Пасля вызвалення, у 1922 годзе яны стварылі Польскае радыётэхнічнае таварыства, задачай якога была падрыхтоўка першых радыётрансляцыяў. Дарэчы сваё заданне таварыства рэалізавала 1 лютага 1925 года, калі мы пачулі ў эфіры першыя словы па-польску.
Першыя радыёпрымачы з’явіліся ў 1920-х гадах разам з першымі радыёстанцыямі, кажа Ежы Ляманскі:
- Першая радыёстанцыя ўзнікла ў Пітсбургу ў ЗША, пазней у Еўропе, у прыватнасці ў Маскве – камуністы высока ацэньвалі прапагандысцкі патэнцыял радыё. Пазней была радыёстанцыя BBC, далей у Францыі, Германіі і далей у Польшчы, хоць тут пачаткам радыёвяшчання лічыцца 18 красавіка 1926 года, калі дэб’ютавала кампанія Польскае радыё. Усё ж, каб слухаць радыё неабходныя былі радыёпрымачы, якія былі даволі дарагія нават пасля Другой сусветнай вайны. Дарэчы да вайны Польшча была лідарам па іх вытворчасці ў Еўропе. Elektrit – кампанія, якая вытварала радыёпрыёмнікі ў Вільні – можна сказаць, навязвала каноны моды ў радыётэхніцы. Канкурэнцыі з боку кампаніі Elektrit асцерагаўся сам Philips.
Пра несумненнае значэнне радыё, сведчаць многія важныя, а нават незвычайныя падзеі, як у Польшчы, так і ў свеце, кажа эксперт:
- У ЗША ў 1938 годзе радыёспектакль «Вайна светаў» рэжысёра Орсана Уэлса выклікаў паніку, паколькі слухачы былі перакананыя, што на Зямлі прызямліліся марсіяне. Спектакль быў падрыхтаваны ў форме рэпартажу. Зразумела на пачатку была інфармацыя, што гэта спектакль, але слухачы, якія ўключылі прымач пазней, былі перакананыя, што гэта прамая трансляцыя. Вось гэта магія радыё. У Польшчы рэгіянальныя радыёстанцыі вяшчалі чытанне кніг. Для сялян гэта часта было першае сутыкненне з літаратурай, напрыклад, з раманамі Сянкевіча. Нагадваю сяляне куплялі Detefon – танны польскі радыёпрыёмнік, які не патрабаваў электраэнергіі да працы, але і слухаць яго магла адначасова толькі адна асоба.Напрыклад, пахаванне маршала Пілсудскага трансляваўся на хвалях радыё.
- нагадаў спецыяліст Нацыянальнага тэхналагічнага музея Ежы Ляманьскі.
Паводле апошняга даследавання, праведзенага для платформы I Love Radio, каля 25 мільёнаў палякаў слухаюць радыё штотыдзень і 19 мільёнаў штодня.
Традыцыйнае месца, дзе большасць людзей уключае радыё – гэта аўтамабіль. FM-прыёмнік па-ранейшаму застаецца самай папулярнай крыніцай радыёсігналу, але праслухоўванне радыё праз інтэрнэт таксама паступова расце.
IAR/аз