Беларуская Служба

Выдавец: Найвялікшая праблема незалежных выдавецтваў – мы адрэзаныя ад нашых чытачоў у Беларусі

27.05.2024 16:31
Маштаб Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве сапраўды ўражвае. Сотні павільёнаў, тысячы выдавецтваў, дзясяткі тысяч наведванікаў… На гэтым свяце кнігі пачэснае месца займае і Салон незалежных беларускіх выдаўцоў.
Аўдыё
  • Выдавец: Найвялікшая праблема незалежных выдавецтваў – мы адрэзаныя ад нашых чытачоў у Беларусі
    ,   23-26
Міжнародны кніжны кірмаш у Варшаве, які адбываўся 23-26 траўня ў Палацы культуры і навукіФота: https://www.facebook.com/TargiKsiazkiwWarszawie

Міжнародны кніжны кірмаш у Варшаве, які адбываўся 23-26 траўня ў Палацы культуры і навукі – гэта найбуйнейшая культурная кніжная падзея ў Польшчы і адна з найстарэйшых кніжных выстаў у Еўропе.

Маштаб Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве сапраўды ўражвае. Сотні павільёнаў, тысячы выдавецтваў, дзясяткі тысяч наведванікаў… На гэтым свяце кнігі пачэснае месца займае і Салон незалежных беларускіх выдаўцоў.

Яго праца з'яўляецца працягам леташняга ўдзелу Вольнай Беларусі ў якасці адмысловага госця Кніжнага кірмашу ў Катавіцах. Арганізатарамі Беларускага салона выступаюць Інстытут беларускай кнігі і Фонд гісторыі і культуры.

Прдастаўніца Інстытута беларускай культуры Наталля Русецкая кажа, што міжнародны кірмаш добрая нагода распаўсюдзіць прадукцыю незалежных беларускіх выдавецтваў, а таксама нагадаць публіцы пра трагедыю вязняў сумлення рэжыму Аляксандра Лукашэнкі:

-Сярод іншага ладзім продаж кнігі «Закамерон» Максіма Знака – палітвязня, юрыста і адваката, які атрымаў вялізны тэрмін. У нашым павільёна таксама праходзіць сустрэчы прысвечаная беларускага нобэлеўскаму лаэурэату, палітвязню – Алесю Бяляцкаму.Варта памятаць, што ён не толькі праваабаронца, але таксама пісьменнік, і літаратуразнаўца. (...)

Прыемна, што беларускімі выдання цікавяцца не толькі беларусы, якія тут жывуць, але таксама ўкраінцы, а нават палякі. (...)

Перакладчыца, супрацоўніца выдавецтва «Янушкевіч» Наста Карнацкая распаяла пра самую папулярную беларускамоўную кнігу на сёлетнімі кірмашы ў Варшаве:

- Самая папулярнае выданне гэта Стывен Кінг «Зянне». Выданне гэтай кнігі гістарычная падзея для Беларусі, бо Кінг у першыню выйшаў па-беларуску. Дарэчы ў маім перакладзе. Такая папулярнасць выданне не можа не цешыць. Таксама карыстаюцца цікавасцю «Гары Потэр», «Уладар Пярсцёнкаў» і г. д. (...)

У Беларусі не засталося незалежных выдавецтваў, іх праца магчымае толькі за мяжы і гэта безумоўна ўскладняе працу, але як бачна нават сёння, на гэтым кірмашы цікавасць да нашай працы ёсць і гэта галоўнае. (...)


Галоўны рэдактар беларускага, еўрапейскага выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева, распавяла пра дасягненні свайго выдавецтва, якое працуе крыху больш за год, але ўжо мае чым пахваліцца. Апроч гэтага Валянціна Андрэева звярнула ўвагу на праблемы беларускіх незалежных кнігавыдаўцоў.

Адметнасцю кніжных кірмашоў заўжды была магчымасць пазнаёміцца з улюбёным аўтарам, атрымаць аўтограф. На Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве адразу некалькі такіх сэсій зладзіў фонд, выдавецтва Kamunikat.org, – падрабязней распавядае кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк.

Падрабязней пра ўдзел беларускіх выдавецтваў на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве слухайце ў далучаным гукавым файле!