Беларуская Служба

«Што было сном, было домам». Выстава беларускіх мастакоў ва Уроцлаве

12.06.2024 16:42
У праекце возьмуць удзел Аляксандр Кот-Зайцаў, Ала Савашэвіч, Аляксандр Адамаў, Дмытро Красны, Караліна Бальцэр і іншыя.
Аўдыё
  • «Што было сном, было домам». Выстава беларускіх мастакоў ва Уроцлаве
.
..

14 чэрвеня а 19:00 у галерэі «MiserArt» ва Уроцлаве адбудзецца адкрыццё выставы з удзелам беларускіх, польскіх і ўкраінскіх мастакоў і мастачак «Што было сном, было домам». У праекце возьмуць удзел Аляксандр Кот-Зайцаў, Ала Савашэвіч, Аляксандр Адамаў, Дмытро Красны, Караліна Бальцэр і іншыя.

Праца Аляксандра Кот-Зайцава Праца Аляксандра Кот-Зайцава

Да фотапраекта «Дом» Аляксандра Кот-Зайцава, які адбыўся ў мінулым годзе ў музеі Вольнай Беларусі, куратары запрасілі мастакоў і мастачак з Беларусі, каб яны стварылі дыялог на тэму «Дом». Пазней далучыліся і аўтары з Польшчы і Украіны.

-На пачатку была кніга, выдадзеная ў 2019 годзе. Пасля падзей 2020 году і пачатку вайны аўтар вярнуўся да праекта, паколькі гэта перастала быць асабістай гісторыя аўтара. Сам аўтар пераехаў у Польшчу даўно, але пасля 2020 году ў тысяч беларусаў знікла магчымасць бяспечна вяртацца дадому. У іх засталіся сны, мары і думкі, каб вярнуцца дадому. Таму і ўзнікла такая выстава. Потым узнік новы праект. Куратары хацелі пераасэнсаваць гэтае пытанне і дапоўніць яго досведам іншых мастакоў і мастачак, – расказвае Ліза Мас з фонду ArtSquare.

Асаблівую значнасць выставе надаюць не толькі працы гэтых мастакоў, якія з незалежных ад іх прычын не могуць вярнуцца ў свае дамы, але і месца яе размяшчэння, галерэя «MiserArt», што падтрымлівае людзей, якія трапілі ў крызіс бяздомнасці.

Выстава будзе даступная для наведвання да 24 жніўня, з панядзелка па пятніцу, з 11:00 да 16:00. Падчас выставы таксама плануюцца іншыя суправаджальныя мерапрыемствы (план будзе размяшчацца на старонцы галерэі).

Праца Аляксандра Адамава Праца Аляксандра Адамава

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры