Беларуская Служба

У польскім Уроцлаве створаны беларуска-ўкраінскі дзіцячы рок-гурт – каманда хоча, каб да іх таксама далучыліся палякі (ВІДЭА)

18.06.2024 06:02
«Іх ужо, дарэчы, запрасілі на культурны фестываль у Германію ў верасні. Гэта ўжо аб нечым гаворыць».
Аўдыё
  • У польскім Уроцлаве створаны беларуска-ўкраінскі дзіцячы рок-гурт
-
Беларуска-ўкраінскі музычны гурт «Навошта»Крыніца: Акаўнт Фонду «Спадчына Беларусі» ў «Фэйсбуку»

У польскім горадзе Уроцлаў створаны беларуска-ўкраінскі музычны гурт «Навошта», у якім граюць падлеткі ва ўзросце ад 15-і да 18-ці гадоў. Цяпер юныя музыканты хочуць, каб да іх далучыліся польскія равеснікі.

«Цяпер мы дадаткова шукаем некага на вакал і клавішы, і гэта будзем рабіць сярод польскіх падлеткаў-музыкаў, каб паўстала сапраўдная інтэрнацыянальная каманда», – сказала заснавальніца і кіраўнік Фонду «Спадчына Беларусі» Анастасія СасыкбаеваНедзяржаўная арганізацыя працуе ва Уроцлаве ўжо нейкі час, а нядаўна атрымала польскую рэгістрацыю.

Анастасія Сасыкбаева
Анастасія Сасыкбаева крыніца: асабісты архіў

Анастасія зазначыла, што фонд займаецца рознымі праектамі, звязанымі з моладдзю, у тым ліку інтэграцыйнымі, да якіх яна адносіць музычны гурт.

«Гэта таксама пытанне інтэграцыі, бо нам трэба будзе пахадзіць па музычных школах, гуртках, знаёміцца і прапанаваць удзел у нашым калектыве», – сказала дзяячка. Сасыкбаева падкрэсліла, што члены гурта выконваюць рок, самі пішуць тэксты і музыку. «Іх ужо, дарэчы, запрасілі на культурны фестываль у Германію ў верасні. Гэта ўжо аб нечым гаворыць», – кажа беларуска.

У размове з Беларускай службай Польскага радыё Анастасія Сасыкбаева расказала таксама пра іншыя дзіцячыя і моладзевыя праекты, якія рэалізуе альбо плануе рэалізаваць фонд. Гэта, у прыватнасці, дзіцячы летнік, жаночы праект, летні фестываль з удзелам розных беларускіх арганізацый, а таксама адукацыйна-інтэграцыйны праект з удзелам беларускай і польскай моладзі і дзяцей.

З Анастасіяй Сасыкбаевай размаўляў Валеры Саўко.

падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы

Беларуска адкрыла культурны клуб ва Ўроцлаве, дзе дзеці праводзяць час у беларускім асяроддзі (ФОТА)

15.02.2024 19:46
Клуб гуртуе дзяцей і падлеткаў, а вакол спадчыны аб’ядноўваюцца дарослыя ў якасці куратараў.