Беларуская Служба

Канцлагер, дзе вырабляліся ракеты V-1, даследуюць супрацоўнікі Інстытута нацыянальнай памяці

27.06.2024 13:59
Найбольшую групу вязняў складалі палякі, але былі таксама бельгійцы, французы і рускія.
Аўдыё

Пракуратура Інстытуту нацыянальнай памяці з Кашаліна пачала расследаванне нямецкіх злачынстваў, здзейсненых у падлагеры Равэнсбрук, які знаходзіцца ў Калішы Паморскім – піша ў чацвер «Rzeczpospolita».

Там маглі забіваць зняволеных. Матэрыялы, сабраныя пракурорам Інстытуту нацпамяці, паказваюць, што ў ліпені 1944 года нямецкія ўлады стварылі ў Калішы Паморскім падлагер Равенсбрук. Вытворчасць узрывальнікаў для ракет V-1 адбывалася на заводзе фірмы Gerätewerk Pommern за кошт рабскай працы зняволеных. Найбольшую групу вязняў складалі палякі, але былі таксама бельгійцы, французы і рускія. Колькасць зняволеных ацэньваецца ад 500 да 1000 чалавек. Яны жылі ў шасці-васьмі бараках.

Камендантам падлагера быў гаўпструмфюрэр СС Кюн. Група надзірацеляў складалася з дзясятка да некалькіх дзясяткаў ахоўнікаў СС. «Праца ў падлагеры была вельмі цяжкай, бытавыя ўмовы былі кепскімі, што ў спалучэнні з недастатковым і няякасным харчаваннем пагражала біялагічнаму існаванню зняволеных мужчын. Ёсць паведамленні аб гібелі і забойствах зняволеных. Гэты падлагер дзейнічаў да лютага 1945 году, калі астатніх вязняў эвакуявалі ў лагер у Заксэнхаўзэне», – абгрунтоўвае ўзбуджэнне справы пракурор Кшыштаф Букоўскі.

ав