Беларуская Служба

Спорт у мастацтве. Ён з’яўляецца нязвыклай, сур’ёзнай тэмай у творчасці многіх мастакоў

05.08.2024 15:24
У кантэксце Алімпійскіх гульняў варшаўская мастацкая галерэя Катажыны Напюркоўскай падрыхтавала выставу выбраных прац, прысвечаных спорту. 
Аўдыё
  • Спорт у мастацтве. Спорт з’яўляецца нязвыклай, сур’ёзнай тэмай у творчасці многіх мастакоў
ТэнісісткіЛ.Вялічка/radyjo.net

Спорт прысутнічае ў мастацтве са старажытных часоў. Спартсмены часта паяўляліся ў жывапісе і скульптуры. У старажытнай Грэцыі і Рыме спорт быў неад'емнай часткай грамадскага і рэлігійнага жыцця, што адлюстравана ў шматлікіх выявах атлетычных фігур на вазах, фрэсках і статуях.

У пазнейшыя эпохі, такія як Рэнесанс і Барока, спорт працягваў з'яўляцца ў мастацтве, хоць часта ў міфалагічным або алегарычным кантэксце. Гэтыя прыклады паказваюць, як спорт выкарыстоўваўся для выражэння ідэалаў прыгажосці, сілы і гармоніі.

У кантэксце Алімпійскіх гульняў варшаўская мастацкая галерэя Катажыны Напюркоўскай падрыхтавала выставу выбраных прац, прысвечаных спорту. Сярод іх карціны беларускай мастачкі.


Галерэя Катажыны Напюркоўскай на Рынку Старога Гораду ў Варшаве Галерэя Катажыны Напюркоўскай на Рынку Старога Гораду ў Варшаве

Спорт з’яўляецца нязвыклай, сур’ёзнай тэмай у творчасці многіх мастакоў, паколькі дае шанец канфрантацыі з экстрэмальнымі эмоцыямі, гаворыць доктар Юстына Напюркоўска:

-Мы ведаем, што спорт, з аднаго боку, з’яўляецца нечым, што яднае людзей, а адначасова з’яўляецца месцам спаборніцтва. Часамі гэта месца барацьбы з самім сабой, калі мы перамагаем свае слабасці. Гэта выдатна бачна падчас цяперашніх Алімпійскіх гульняў.

Такім чынам выбар тэм, якія адносяцца да тэму спорту, вельмі багаты. Акрамя таго, гэта тэма, якая суправаджае чалавека стагоддзямі:

-Калі мы глядзім на тое, як паказаныя бегуны, якія паяўляліся ў антычным мастацтве Грэцыі, ці калі мы глядзім на скульптуру Дыскабола, захаванай таксама са старадаўніх часоў, аказваецца, што спорт, спартсмены, звязаны з гэтым культ цела, былі для творцаў надзвычай захапляльныя. Можна сказаць, што часамі гэта была нагода расказаць пра нешта большае. Магчыма, гэта дотык да тэмы прыгажосці цела чалавека. Пра яго магчымасці, яго сілу, пра памкненне дасягнуць дасканаласць, з чым мы несумненна маем дачыненне, калі гаворка ідзе пра Алімпійскія гульні.

Алімпіяда ў Парыжы стала кантэкстам падрыхтаванай выставы ў галерэі Катажыны Напюркоўскай. Гэта выстава сучасных творцаў, у якіх спорт паяўляецца ў літаральным сэнсе.


Фехтавальшчыцы "Фехтавальшчыцы". Дарота Зых"-Харазяк

Доктар Юстына Напюркоўска кажа, што на выставе прадстаўлена шырокая група, і дадае, што ў сучасным мастацтве гэты матыў паяўляўся ў Эндзі Уорхала, а польскія творца маюць з каго браць прыклад:

-З сама новага трэба назваць Эдварда Двурніка, які стварыў забаўны цыкл “Спартоўцы”, і які са спартоўцамі не меў нічога супольнага. Тым не менш, у многіх карцінах Эдварда Двурніка, калі прадстаўленыя гарадскія сцэны, запоўненыя натоўпам людзей, то часамі можна заўважыць элементы, якія звязаныя з тэмай спорту. Гэта такія пункты для пошуку.

На выставе паказаныя працы творцаў, як Дарота Зых-Харазяк, якія паказваюць таямніцу, прыгажосць і нязвыклую гармонію камандных гульняў. Гэта працы з матывам валейболу ці тэнісісткі. На выставе ёсць цудоўная карціна з фехтавальшчыкамі:

-Гэта дысцыпліна спорту, якая з’яўляецца захапляльнай у сувязі са своеасаблівай харэаграфіяй. Гэтая харэаграфія з’яўляецца для творцы выклікам, каб злапаць момант, які будзе паказваць асаблівую дынаміку, а нават тэатральнае напружанне, якое існуе паміж удзельнікамі. Я бы нават сказала, што гледача гэтая карціна гіпнатызуе.


"Плыўцы", Валерыя Матэльская "Плыўцы", Валерыя Матэльская

У галерэі Катажыны Напюркоўскай выстаўлены цыкл прац беларускай мастачкі, якая жыве і працуе ў Польшчы. Валерыя Матэльская нарадзілася ў Барысаве, вучылася ў Акадэміі мастацтва ў Кракава і Варшаве, цяпер малюе ў Варшаве. Юстына Напюркоўска кажа, што мастачка стварае працы ў надзвычай сінтэтычнай форме:

-Гэта працы, у якіх мастачка абмяжоўвае палітру фарбаў да некалькіх асноўных колераў. У вельмі кантрасным і мінімалістычным стылі адносіцца да спартыўных спаборніцтваў. У нас -паказваючы цыкл пра плыўцоў. Таксам мы паказваем працы скульптараў. Гэта працы Рышарда Пятроўскага, якога захапілі целы атлетаў. Ён зрабіў невялікую калекцыю скульптур, паказваючы змаганне з гравітацыяй, якая ёсць у лёгкай атлетыцы. Цікавыя таксама працы Ішхана Назар’яна, які адыходзіць ад літаральнага выяўлення, але ўсё ж можна ў яго працах знайсці этас і прыгажосць спорту.

Юстына Напюркоўска кажа, што ў цяперашні час вельмі цяжка расказваць пра спорт у мастацтве, паколькі ёсць вялікая канкурэнцыя ў паказванні спорту. Фотатэхналогіі дазваляюць рабіць кадры і паказваць кожны мінімальны рух. Тым не менш, на думку нашай суразмоўцы, мастацтва мае магчымасці праявіць сябе ў гэтым выкліку:

-Каб знайсці мову і спосаб, каб перадаць гэтую дынаміку найбольш магчымым экспрэсіўным спосабам, адначасова цалкам адмаўляючыся ад таго, што дае сённяшняя тэхналогія. Карціны функцыянуюць выкарыстоўваючы нашыя ўражанні, як мы адчуваем. Яны значна больш непасрэдна тычацца нашых эмоцый. Думаю, гэта дзейнічае матывацыйны для тых, хто хоча глядзець карціны са спартыўнымі матывамі. Паколькі, калі мы маем дачыненне з малюнкам, карцінай, графікай ці скульптурай, то сам факт творчага працэсу, які суправаджаў узнікненне такой карціны, а гэта заўсёды доўгі працэс, і які непараўнальны з кадрам на плёнцы, які мы можам затрымаць і паглядзець, гэта з’яўляецца пахвалой для спорту. Мы затрымліваемся і дзякуючы ўвазе і воку творцы з моманту ствараецца нешта пазачасовае. І так як на антычных вазах паяўляліся бегуны ці калясніцы, так у сучасных карцінах адзін момант становіцца вечнасцю.

Гонка з ценем. Павал Скурскі
"Гонка з ценем". Павал Скурскі

Мастацтва заўсёды з’яўляецца тым, што падаўжае момант, які расцягвае яго на цэлую вечнасць, канстатуе доктар Юстына Напюркоўска.

Выставу “Спорт у мастацтве” можна пабачыць у Мастацкай галерэі Катажыны Напюркоўскай у Варшаве на вул. Świętokrzyska 32 з панядзелка па пятніцу з 11.00 да 18.00. Выстава працуе да 14 жніўня. Уваход вольны.

Галерэя таксама месціцца на Рынку Старога Гораду ў Варшаве і ў Бруселі.

ав

слухайце аўдыё