Слухайце далучаны файл!
Трагедыя людзей, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу, пераплятаецца з лёсам жыхароў Гайнаўкі, Бельска і іншых падляшскіх гарадоў і вёсак.
Тэатр «Чрэво» падрыхтаваў новы спектакль, які закранае тэму міграцыйнага крызісу на Падляшшы. Гісторыя ў спектаклі канцэнтруецца вакол аднаго чалавека - доктара з Бельска Падляшскага, які ў 1980-я гады прыехаў на вучобу з Іраку. Да яго ў шпіталь трапляюць «людзі з лесу».
Гэта мультымедыйны спектакль. Пра пастаноўку рэжысёр спектаклю Яанна Троц распавядае Максіму Фіёніку.
Для жыхароў і наведвальнікаў гарадоў, у якіх будзе паказаны спектакль «Малы доктар вярнуўся» - бясплатныя квіткі. Можна іх атрымаць даслаўшы паведамленне на адрас rezerwacje@czrevo.pl
яс