Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: спяваюць Sarsa і Kathia

17.10.2024 18:00
Гэта настальгічнае падарожжа ў 90-ыя гады.
Sarsa
SarsaKrzysztof Świeżak/Polskie Radio

Сёння я раскажу пра кампазіцыю выканаўцы, якая цяпер на хвалі польскай музычнай сцэны. Гэта Sarsa, сапраўднае імя Марта Маркевіч (Marta Markiewicz). Яна ўпершыню запісала песню з іншай музыканткай. А называецца кампазіцыя «HAPI». Як яна сама казала ў інтэрв’ю, у гэтай песні яна вяртаецца ў былыя часы, калі ў дзяцінстве, маладосці яна з калегамі абменьвалася картамі ды сядзелі на калатушцы. Кампазіцыя нагадвае песні 90-х-ых гадоў і пачатку 2000-х.

Sarsa адправілася ў гэта настальгічнае падарожжа не адна, а ўзяла з сабой выканаўцу, якая ўзяла сабе псеўданім Kathia, а яе сапраўднае імя і прозвішча Катажына Пулрольнічак (Katarzyna Półrolniczak). Пра яе вядома толькі, што яна нарадзілася ў Познані, і не толькі спявае, але таксама сама піша музыку і тэксты песень. Яе дэбютны альбом пад назвай «Przestrzeń» выйшаў 7 лістапада 2023 года.

Значна больш можна сказаць пра Сарсу. Яна нарадзілася ў чэрвені 1989 года ў Слупску, непадалёк ад узбярэжжа Балтыйскага мора. У яе грунтоўная музычная адукацыя, яна вучылася ў ВНУ на факультэце музычнага мастацтва. Таксама Сарса - аўтарка песень і кампазітарка. Яе дэбютны сінгл «Навучы мяне», які выйшаў у 2015 годзе, стаў вялікім хітом. Усяго музыкантка выпусціла пяць сольных студыйных альбомаў. Яна таксама стварае ілюстрацыйную музыку да фільмаў.

У асабістым жыцці выканаўцы адбываюцца змены, яна нарадзіла сына. Гэта добрая змена, але ёсць і дрэнная, звязаная з хваробай. Справа ў тым, што ў Сарсы выяўлены отасклероз – гэта хвароба, якая пазбаўляе чалавека слыху. Для кагосьці, хто звязаў сваё прафесійнае жыццё з гукам, з музыкай, гэта трагедыя. На шчасце, сучасная медыцына знаходзіць вырашэнне такіх праблем. У Сарсы ёсць вушныя імплантаты, дзякуючы якім яна чуе, але гэта, як кажа сама дзяўчына, іншы слых, чым у здаровага чалавека.

Сарса таксама звяртае ўвагу на экалагічныя праблемы, між іншым, празмернай высечкі лясоў у Польшчы і ва ўсім свеце. Выказваецца і на ідэалагічныя тэмы, напрыклад, артыстка заявіла, што падтрымлівае жаночы страйк і парады роўнасці, але не хацела б нікому навязваць свае палітычныя погляды.

А я прадстаўляю вашай увазе кампазіцыю “Хапі”. Спяваюць Sarsa і Kathia .


Czy to nie śmieszne

Ty za plecami ręce splecione masz, obejmij mnie…

Czy to nie śmieszne

Wciąż proszę o więcej, zrywam się znów we śnie - do Ciebie biegnę

Uuu... brak mi tchu

Do Ciebie biegnę…

U dobrze, że to nie Ty

Dobrze, że to nie Twoje łzy - Ty jesteś taki cool, Ty masz ten vibe i luz…

A ja nie.

W rankingu błędów, przy Tobie, mój największy wypada nie tak źle

Znów... brak mi tchu

Do Ciebie biegnę

Znów... brak mi tchu

Do Ciebie biegnę…

Chwyta mnie smutek z bluzką opadły znów na dno

Patrzę jak ściąga warstwy i koi mój nastrój

Хіба гэта не смешна? У цябе рукі за спінай, абдымі мяне... Хіба гэта не смешна? Я пастаянна прашу яшчэ, зноў прачынаюся ў сне - бягу да цябе.  Ууу... Я задыхаюся. Я бягу да цябе...

Добра, што гэта не ты. Добра, што гэта не твае слёзы - ты такі круты, у цябе настрой і ўпэўненасць... А я не. У рэйтынгу памылак, у параўнанні з табой, мая самая вялікая не выглядае вельмі дрэнна.

І зноў... Я задыхаюся. Я бягу да цябе...

Мяне ахоплівае сум, які разам з блузкай зноў упаў на дно. Я гляджу, як ён здымае слой за слоем і супакойвае мой настрой.

Ty za plecami ręce splecione masz – я пераклала гэты сказ “у цябе рукі за спінай”, хаця тут няма ўдакладнення, у якім стане гэтыя рукі. Spleść ręce – гэта счапіць рукі, сабраць у замок за спінай.

Wciąż proszę o więcej – я пастаянна прашу больш. Wciąż часта можна пачуць у Польшчы, яно азначае “пастаянна, часта, без перапынку”.

Brak mi tchu – я задыхаюся, хаця таксама можна сказаць duszę się – гэта будзе мець яшчэ больш моцнае значэнне, хаця на беларускую мову перакладзём “Я задыхаюся”. Пераважна камусьці brakuje tchu, калі ён хутка ідзе, бяжыць або ўваходзіць хутка па лесвіцы.

Ty taki cool, Ty masz ten vibe i luz… Тут ангельскія словы, якія часта ўжываюць палякі. Сool – круты, файны, а vibe – атмасфера, настрой. А luz - гэта свабода, разняволенасць.

Ściąga  warstwy – як правіла так кажуць пра вопратку: warstwy ubrań – слаі або пласты вопраткі, ubierаć się na cebulę – апранацца як цыбуля – у шмат слаёў, каб можна было іх зняць.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы