Беларуская Служба

Уладзімір Някляеў: Што б не казалі, не плялі — мы на зямлі, а не ў зямлі!

20.10.2024 08:08
На ўроцлаўскім фестывалі беларускай культуры паэт Уладзімір Някляеў прэзентуе сваю новую кнігу «Без айчыны».
Фрагмент вокладкі новай кнігі Уладзіміра НякляеваY.Likhtarovich Praca własna

Ва Уроцлаве завяршаецца XII Фестываль незалежнай беларускай культуры. Праграма налічвала больш за 20 імпрэз, у тым ліку тэатральныя паказы, экскурсіі,  адкрытыя дыскусіі ды іншае. 

Кульмінацыя фестывалю   літаратурная сустрэча «Што далей з літаратурай», у якой прымаюць удзел пісьменнікі Святлана Курс, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, які прэзентуе сваю новую кнігу «Без айчыны»: 

— Пры ўсіх нашых розных лёсах, рознай мінуўшчыне і будучыні ўсе мы думаем пра тое, што будзе з намі ў Айчыне, і што будзе з Айчынай у нас. Вельмі складаны час, і пра гэта я паспрабаваў расказаць такім чынам, каб гэта лягло на душу і сэрца тым людзям, якія будуць чытаць гэтую кнігу, і тым якія будуць слухаць урыўкі падчас фестывалю ва Уроцлаве. 

— Магчыма, адказ у вашай кнізе, але запытаю ў Вас цяпер: ці верыце, што вы і вашыя чытачы, агулам беларускія ўцекачы, калісьці вернуцца дадому, а менавіта ў беларускую Беларусь? 

— Што б з намі не было, нельга ні ў якім разе страчваць надзею, бо гэта страта будучыні страта жыцця. Я проста веру ў тое, што Беларусь нікуды не падзенецца. Ужо колькі гадоў, колькі стагоддзяў яе знішчаюць, затоптваюць; кажуць, што яе няма, няма мовы, няма культуры, няма нас — беларусаў… А мы ёсць! У маёй кнізе ёсць такі вершык: Што б не казалі, не плялі/Мы на зямлі, а не ў зямлі! Так яно і будзе.

Ілюстратарам кнігі Ул. Някляева «Без айчыны» стала мастачка Аляксандра Канафальская. 

эж

 

Уладзімір Някляеў прэзентаваў у Варшаве свой новы зборнік паэзіі «Без Айчыны»

18.09.2024 13:26
Прэзентацыя прайшла ў Беларускай прасторы «Робім Разам» на плошчы Канстытуцыі ў польскай сталіцы.