Беларуская Служба

Упершыню па-беларуску выйшлі мемуары Бэлы Шагал

18.04.2025 18:12
Успаміны Бэлы Шагал (у дзявоцтве Розэнфельд) складаюцца з дзвюх частак — «Запаленыя свечкі» (1945) і «Першая сустрэча» (1947).
«Запаленыя свечкі»крыніца: bellit.info

У выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал «Запаленыя свечкі» з ілюстрацыямі Марка Шагала. З ідышу кнігу пераклаў Ігар Крэбс, паведамляе Bellit.info.

Бэла Шагал. Крыніца: commons.wikimedia.org/Shalom Books/грамадскі набытак Бэла Шагал. Крыніца: commons.wikimedia.org/Shalom Books/грамадскі набытак

«424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца прыгожым выданнем», — дзеляцца навіной у выдавецтве. 

Успаміны Бэлы Шагал (у дзявоцтве Розэнфельд) складаюцца з дзвюх частак — «Запаленыя свечкі» (1945) і «Першая сустрэча» (1947). Абедзве былі напісаныя на ідышы і выйшлі толькі пасля смерці аўтаркі. 

Кніга эмацыйна і вобразна расказвае пра дзяцінства Бэлы, яе знаёмства з Маркам Шагалам і адкрывае чытачу жыццё Віцебска канца ХІХ, пачатку ХХ стагоддзя, горада з багатай яўрэйскай культурай. 

Выданне неўзабаве паступіць у продаж ў кнігарню Knihauka.com і іншыя кнігарні ды сайты, дзе звычайна распаўсюджваюцца кнігі выдавецтва.

вс