Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: песня Віктара Валігуры – сціплага маладога музыканта з вялікім талентам

07.11.2024 18:00
Віктар толькі што здаў экзамены на атэстат сталасці, а ўжо падпісаў кантракт з адной з найбуйнейшых кампаній гуказапісу. 
Wiktor Waligóra   .
Wiktor Waligóra на Польскім радыё. Фота: Stanisław Leszczyński/Polskie Radio

Сёння я хачу вам прадставіць творчасць Віктара Валігуры (Wiktor Waligóra) – музыканта з Кракава, які, нягледзячы на маладосць, заваяваў ужо сэрцы многіх слухачоў. Пра яго пішуць, што гэта выканаўца з моцным голасам і незвычайнай далікатнасцю ў сэрцы, а таксама вялікім талентам і ўжо першымі хітамі.

Віктар прыцягнуў увагу сваімі каверамі, размешчанымі на платформе YouTube. Нядаўна выйшаў яго дэбютны альбом пад назвай «Я чакаю світання». Яго сцэнічная праца толькі пачынаецца, але ўжо цяпер ён можа пахваліцца супрацоўніцтвам з Наталляй Пшыбыш і Давідам Тышкоўскім, якія заўважылі яго і ацанілі талент. Выступаў на канцэртах падчас музычнай трасы пад назваю Męskie Granie (у рамках праекту Wodecki Twist, а таксама з аркестрам Miuosha), таксама на некалькіх музычных мерапрыемствах, якія паказвалі па тэлебачанні.

Выканаўца ўдзельнічае ў музычным праекце, які называецца WOW PROJECT. Разам з Каятанам Воласам і Пятром Адашэўскім яны вяртаюцца да самых вялікіх хітоў пачатку 2000-х і прэзентуюць іх у новым гучанні, крыху абноўленыя і адаптаваныя да густу новага пакалення маладых людзей, якое называюць пакаленнем Z.

Віктар толькі-толькі здаў экзамены на атэстат сталасці, а ўжо падпісаў кантракт з адной з найбуйнейшых кампаній гуказапісу. У шоу-бізнесе кажуць, што ён так званы self-made, што з англійскай мовы азначае «зроблены ўласнаручна» - артыст, які «сам сябе стварыў», якому ніхто не дапамог. Віктар пачынаў запісваць песні ва ўласным доме. Вось што сказаў пра Віктара польскі выканаўца і кампазітар Артур Роек: «Першы раз я яго пачуў некалькі гадоў таму. Відаць, гэта быў яго першы сінгл. Там усё было добра: цудоўны голас, выдатны дыяпазон. Я адчуў сябе крыху няёмка».

А я прапаную вашай увазе кампазіцыю ў выкананні Віктара Валігуры, якая называецца "Na głęboką wodę" (На глыбіню).

Bałem się otworzyć

spojrzeć albo podejść
podać dłoń na zgodę
znaleźć wspólny płomień
spania poza domem
braku rozmów z Bogiem
za głębokie wody bycia wyjątkowym

Zawsze tłumiłem w sobie krzyk

choć bardzo chciałem być jak Wy gdy zamknę oczy
proszę wreszcie przyjdź
i uciekniemy razem tam gdzie czeka na nas nowy ląd...

W końcu wiem co robię

płynę tuż przy Tobie
na głęboką wodę
na głęboką wodę
nie boje się już pisać o sobie
nie boje się już pisać o tym czego się boję
mam spokojną głową kiedy trzymam twe dłonie
mam spokojna głowę kiedy jestem przy Tobie

Zawsze tłumiłem w sobie krzyk

choć nigdy nie chciałem tak żyć
od kiedy jesteś niestraszne mi nic
i uciekamy razem tam gdzie czeka na nas nowy ląd…

Я баяўся адкрыцца, паглядзець або падысці. Працягнуць руку, знайсці агульнае полымя, спаць не дома, адсутнасці размоў з Богам. Надта глыбока, каб быць унікальным. Я заўсёды душыў свой крык, хаця я вельмі хацеў быць падобным на вас. Калі заплюшчу вочы, прашу - калі ласка, прыйдзі ўрэшце. І мы разам уцячом туды, дзе нас чакае новая зямля...

Нарэшце я ведаю, што раблю - я плыву побач з табой на глыбіню... Я больш не баюся пісаць пра сябе. Я ўжо не баюся пісаць пра тое, чаго я баюся. У мяне спакой у галаве, калі трымаю твае далоні....

Я заўсёды душыў у сабе крык, хаця я ніколі не хацеў так жыць. Калі ты са мной, мне ўжо нічога не страшна. І мы разам збяжым туды, дзе нас чакае новая зямля...


Na głęboką wodę – гэта можна перакласці “на глыбіню”. У пераносным значэнні гэты фразеалагізм палякі ўжываюць, калі хочуць сказаць, што хтосьці нешта робіць спантанна, хутка, без доўгай падрыхтоўкі. Напрыклад:

Przyszłam do pracy pierwszego dnia i od razu rzucili mnie na głęboką wodę – Я прыйшла на працу ў першы дзень і адразу акунулася ў гушчыню падзей (мяне доўга не вучылі, адразу загадалі рабіць).

Bałem się otworzyć – я баяўся адкрыцца. Тут чарговы фразеалагізм. Канешне, гаворка ідзе пра тое, каб адкрыцца на іншага чалавека, даверыцца яму.

Podać dłoń na zgodę – падаць руку ці далонь у знак згоды, прымірэння.

Tam gdzie czeka nowy ląd – там, дзе чакае новая зямля. У прынцыпе, калі трымацца дакладных значэнняў, дык выраз ląd азначае “суша”, гэта значыць, сухая зямля каля нейкай вялікай вады, але тут больш падыходзіць пераклад сасловазлучэннем “новая зямля”.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы