У самым цэнтры Варшавы PRADMOVA сабрала пісьменнікаў, мастакоў, выдаўцоў і даследчыкаў, якія ствараюць сучасную беларускую культуру і мастацтва. Фестываль – гэта літаратурныя і культурныя дыскусіі, паэтычныя чытанні, абавязкова прэзентацыі кніг і выданняў.
У замежжы PRADMOVA праходзіць трэці раз. Заснавальнік і каардынатар фестывалю Павал Баркоўскі кажа, што цікавасць у людзей да фестывалю захоўваецца. Людзі цікавяцца нацыянальнай культурай і кнігамі на беларускай мове:
- Людзі цікавяцца рознымі фарматамі мерапрыемства. Гэта не толькі класічныя прэзентацыі, гэта і круглыя сталы, тэатральныя пастаноўкі. Бо мы кнігу разглядаем вельмі шырока. Таму ў нас можна бачыць і тэатральныя паказы, бо яны часта ставяцца па кніжках, і музычныя, бо часта тэксты з’яўляюцца часткай літаратуры. У гэтым сэнсе праз розныя формы мы стараемся дагрукацца да нашых гледачоў.
Праблемы ёсць, людзі пачынаюць займацца больш побытавымі справамі, але глабальны інтарэс захоўваецца. Нашая задача, каб ён пашыраўся, станавіўся больш трывалым і моцным, канстатуе Павал Баркоўскі.
ав
тоні лашден прэзентуе сваю кнігу "чорны лес"
Мастачка і пісьменніца Эльга Папова чытала казкі для дарослых
На фестывалі абавязкова прысутныя беларускія выдавецтвы