Маладыя людзі, якіх спалучае любоў да музыкі, беларускага слова, падляшскай традыцыі. Некалькі гадоў таму калектыў выдаў ужо свой музычны альбом «Чырвона каліна».
Музыкі пачыналі сваю дзейнасць у духавым аркестры ў Гайнаўцы, а зараз ужо амаль 10 гадоў яны выступаюць на розных музычных мерапрыемствах на Падляшшы, перш за ўсё звязаных з беларускай традыцыяй. Надоечы ў сеціве з’явіўся іх кліп «Толькі з табою», а ўжо неўзабаве пабачым новую музычную кружэлку. Якія песні будуць на новыым дыску? Пра эта гутарым з лідарам і заснавальнікам калектыву «Давід Шымчук Банд» Давідам Шымчукам.
- У будучым годзе наш калектыў будзе адзначаць 10 гадоў, мы звярнуліся да сяброў з Культурнага Аб’яднання Тыбель, яны напісалі некалькі праектаў і дзякуючы гэтаму мы запісалі новыя песні ў прафесійнай студыі, запісалі кліп песні „Толькі з табою“, і працуем далей. Мы маладыя музыкі, але хочам, каб нашая традыцыя, народныя песні траплялі да яшчэ малодшых за нас, каб ведалі, што гэта багацце і няма чаго саромецца. Граем жывую музыку, інструменты, вакал. Нашы песні перш за ўсё народныя, але апрацоўваем іх у такі энергічны, жывы спосаб, каб цікавілі слухачоў не толькі словы, але і хацелася патанцаваць.
Пра дзейнасць калектыву, музычныя планы і новую кружэлку з Давідам Шымчукам, лідарам гурта размаўляла Анна Пятроўская.
Слухайце далучаны гукавы файл